VIII адкрыты рэспубліканскі традыцыйны турнір па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы «Double Twist» на прызы заслужанага майстра спорту, чэмпіёнкі свету і Еўропы, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у Афінах, Пекіне, Лондане і Рыа-дэ-Жанейра Таццяны Пятрэні пройдзе 2-5 красавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма».
У спаборніцтвах прыме ўдзел каля 150 таленавітых дзяцей ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Чакаецца, што гледачы змогуць ацаніць майстэрства наймацнейшых спартсменаў з Беларусі, з Літвы, Італіі і Расіі. Перамога ў турніры для некаторых з іх стане пропускам у нацыянальную зборную, а таксама дазволіць удзельнічаць у прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
На працягу турніру будзе разыграна 24 камплекты медалёў у трох узроставых групах. Таксама плануецца, што журы вызначыць пераможцаў у намінацыях «Найвышэйшы пілатаж» (за выкананне праграмы, якая мае самы высокі каэфіцыент складанасці сярод спартсменаў старэйшай і сярэдняй узроставых груп па скачках на батуце), «Double Twist» (за выкананне элемента найвышэйшай складанасці сярод спартсменаў старэйшай і сярэдняй узроставых груп па скачках на акрабатычнай дарожцы), «Самы юны ўдзельнік» і «Самая юная ўдзельніца».
3 красавіка ў 16.00 адбудзецца парад-адкрыццё спаборніцтваў
5 красавіка ў 10.00 пачнуцца фіналы, у 13.0 – парад-закрыццё.
Уваход вольны.
Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца ўпраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама і ГСУСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе
09.06.2025 - 08:55
Беларус Яўген Залатой атрымаў перамогу на Вялікай Маскоўскай рэгаце
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні