RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каманда ДТСААФ Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца на Кубку Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі

Кубак Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі сярод юніёраў прайшоў у Магілёве на вучэбна-матэрыяльнай базе аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

На спаборніцтвы з’ехалася сем каманд з рэгіёнаў краіны. За права стаць пераможцамі і прызёрамі турніру змагалася сорак шэсць спартсменаў, сярод якіх чатыры майстры спорту міжнароднага класа па радыёспорце, чатыры майстры спорту, дзесяць кандыдатаў у майстры спорту Беларусі.

Па выніках напружанай барацьбы ў камандным заліку перамогу атрымала каманда ДТСААФ Брэсцкай вобласці, другое месца заняла дружына ДТСААФ Гомельскай вобласці, на трэцім месцы – Магілёўская абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Сярод каманд юніёрак першае месца занялі прадстаўніцы ДТСААФ Брэсцкай вобласці, другое месца – СДЮСТШ па радыёспорце ДТСААФ Мінска, трэцяе – ДТСААФ Магілёўскай вобласці.

У камандным заліку юніёраў пераможцай стала Гомельская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ. Серабро дасталася ДТСААФ Брэсцкай вобласці. Бронза засталася ў юнакоў нашай структуры ДТСААФ.

У асабістым першынстве пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў сталі:

у катэгорыі «Дзяўчаты да 21»:

I – Анастасія Бегунова (ДТСААФ, Магілёўская вобласць);

II – Юлія Ціхановіч (СДЮСТШ па радыёспорце ДТСААФ г. Мінск);

III – Вераніка Камалава (Брэсцкая вобласць).

у катэгорыі «Дзяўчаты да 16»:

I – Насця Карасельнікава (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);

II – Ганна Карасельнікава (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);

III – Юлія Якаўчук (ДТСААФ, Гомельская вобласць).

у катэгорыі «Дзяўчаты да 13»:

I – Вікторыя Яровіч (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);

II – Мілена Самусевіч (СДЮСТШ па радыёспорце ДТСААФ г. Мінск);

III – Вольга Чарнейка (ДТСААФ, Гомельская вобласць).

у катэгорыі «Юнакі да 21»:

I – Канстанцін Харлан (ДТСААФ, Гомельская вобласць);

II – Раман Філанюк (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);

III – Дзмітрый Гук (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);

у катэгорыі «Юнакі да 16»:

I – Кірыл Карагін (ДТСААФ, Гомельская вобласць);

II – Іван Баранчук (Брэсцкая вобласць);

III – Яўген Лявонцьеў (ДТСААФ, Магілёўская вобласць).

у катэгорыі «Юнакі да 13»:

I – Мікіта Біндасаў (ДОСААФ, Магілёўская вобласць);

II – Уладзіслаў Патрашэнка (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);

III – Аляксандр Баранчук (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);

У абсалютным заліку перамогу атрымала Анастасія Бегунова (ДТСААФ, Магілёўская вобласць) і Канстанцін Харлан (ДТСААФ, Гомельская вобласць).

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.

Акрамя таго, на спаборніцтвах ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пасведчанні і знакі майстра спорту міжнароднага класа Арцемію Гаўрыленку (Гомельская абласная арганізацыйная стркуктура ДТСААФ), Раману Філанюку (Брэсцкая абласная арганізацыйная структура ДТСААФ), кандыдату ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь па радыёспорце Мілене Самусевіч (СДЮСТШ па радыёспорце ДТСААФ г. Мінска), Марыне Лычкоўскай (Магілёўская аб’яднаная арганізацыйная структура ДТСААФ), Мікіту Біндасаву (Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая