У мэтах комплекснага і ўсебаковага вывучэння ходу выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, які прадпісвае забяспечыць прывядзенне ў парадак школьных стадыёнаў, спартыўных пляцовак і веладарожак, КДК Магілёўскай вобласці 22-23 ліпеня правядзе «гарачыя лініі» з насельніцтвам рэгіёна па ўказаенай тэматыцы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кантрольнага ведамства Аляксей Іглікаў.
У згаданыя дні жыхары вобласці з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне (80222) 25-87-47 могуць паведаміць спецыялістам КДК, у тым ліку ананімна, інфармацыю пра месцазнаходжанне стадыёнаў, баскетбольных і валейбольных пляцовак, сеткавых агароджаў, плоскасных спартыўных збудаванняў, бегавых і веладарожак, якія патрабуюць правядзення рамонтных работ. Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстана для аналізу і правядзення дзяржаўнымі кантралёрамі адпаведных мерапрыемстваў.
Аналагічную інфармацыю з дадаткам фота, відэаматэрыялаў можна накіраваць Камітэту дзяржкантролю на электронную пошту kgkmogilev@mail.belpak.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 17:49
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі
27.10.2025 - 16:24
Беларуска-расійскі медыяфорум, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, стартаваў у Магілёве
21.10.2025 - 19:47