Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягвае ажыццяўляць нагляд за ліквідацыяй недахопаў на малочна-таварнай ферме РУП «Вучгас БДСГА» ў аграгарадку Паршына Горацкага раёна. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў КДК Магілёўскай вобласці Вячаслаў Асмалоўскі.
«Яшчэ 23 ліпеня бягучага года Камітэтам зроблена абследаванне названай малочна-таварнай фермы, – адзначыў суразмоўца. – У ходзе наведвання выяўлены нясвоечасовы вываз гною з хлявоў, выгульных пляцовак і сховішчаў, абкошванне тэрыторыі, недахоп падсцілачнага матэрыялу, нездавальняльны стан даільнай залы (адбітая плітка, столь пакрыта цвіллю), неналежнае ветэрынарнае абслугоўванне жывёл. На МТФ мелася значная колькасць жывёл з высільваннем, хворымі капытамі і гінекалагічнымі захворваннямі. Як следства, не забяспечана эфектыўнае абнасеньванне каля 40% дойнага пагалоўя. У асобных індывідуальных доміках цялят ва ўзросце да трох месяцаў не мелася паілак і камбікорму ў кармушках».
Паводле слоў Вячаслава Асмалоўскага, неадкладна былі ўнесены прапановы аблвыканкаму і Горацкаму райвыканкаму для прыняцця мер па ліквідацыі выяўленых недахопаў. Таксама была звернута ўвага органаў улады на неабходнасць тэрміновага аказання прадпрыемству дапамогі ў лячэнні жывёл.
«Камітэтам ва ўстаноўленым парадку разглядаецца пытанне прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых службовых асоб, – падкрэсліў Вячаслаў Асмалоўскі. – Да ацэнкі сітуацыі падключаны праваахоўныя органы».
Здымкі, зробленыя 23 ліпеня, калі ў гаспадарку прыйшлі кантралёры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»
28.07.2025 - 10:58
Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў дапамагаюць у бітве за ўраджай у Магілёўскай вобласці
25.07.2025 - 12:11
25 ліпеня на Чыгірынскім вадасховішчы стартуе музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»
24.07.2025 - 14:49
24.07.2025 - 14:42
Сенатар Аляксандр Гарошкін паглядзеў, як Крычаў рыхтуецца да «Дажынак»