Рус Бел Eng 中文

Леанід Заяц: «Наша задача – памятаць подзвіг бацькоў і дзядоў»

У Магілёве на мемарыяльным комплексе «Лагер смерці» па праспекце Шміта адбылася акцыя памяці «Са слязамі на вачах». Да Вечнага агню былі ўскладзены вянкі і кветкі. Памяць загінулых воінаў ушанавалі хвілінай маўчання.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у гутарцы з журналістамі адзначыў, што аддаць даніну памяці тым, хто цаной свайго жыцця прынёс вялікую перамогу – гэта святы абавязак кожнага жыхара Беларусі. Людзі, якія ішлі на вайну, не лічыліся з узростам. Яны ішлі, каб абараняць сваю сям’ю, зямлю, Радзіму! І з гонарам выканалі свой салдацкі і грамадзянскі абавязак. Разбілі ворага, падарыўшы свабоду і незалежнасць нам. Цана гэтай перамогі аказалася вельмі вялікай. І забыць гэта – блюзнерства для сучаснага пакалення. Неабходна памятаць аб вялікім подзвігу ўсяго савецкага народа, вучыць моладзь і нагадваць усім жывучым аб трагедыі, якая напаткала і нашу беларускую зямлю.

«Мемарыял, дзе мы сёння знаходзімся, нагадвае смутак і бяду, якую давялося перажыць людзям, якія тут спачываюць, – адзначыў Леанід Заяц. – Наша задача – памятаць подзвіг нашых бацькоў і дзядоў. Усяляк захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і на прыкладах мужнасці мы павінны вучыць падрастаючае пакаленне патрыятызму, згуртаванасці для захавання адзінага і непарушнага грамадства. Тады будзе моцнай наша краіна.

Кіраўнік вобласці падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў: «З малых гадоў засталіся яркія ўспаміны ад гісторый тых, хто са зброяй у руках адстойваў незалежнасць нашай Радзімы. Гэтыя гутаркі настолькі ўрэзаліся ў сэрца і душу, што хацелася ўстаць побач з імі і перажыць усё, што перажылі яны падчас вайны. Сёння трэба схіліцца перад мужнасцю людзей, на долю якіх выпала гэта ліхалецце. Ад сябе асабіста хацеў бы шчыра падзякаваць тым абаронцам Айчыны, якія не дажылі да гэтай памятнай даты, выказаць вялікую ўдзячнасць нашым ветэранам, якія сёння ў страі разам з намі, дапамагаюць нам умацоўваць мір. І кожны чалавек павінен разумець, што ўсе адносіны і супярэчнасці можна высвятляць толькі мірным шляхам».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая