Адкрытае акцыянернае таварыства «Магатэкс» плануе да кастрычніка гэтага года завяршыць комплексную мадэрнізацыю прадпрыемства. Пра гэта паведаміў яго генеральны дырэктар Віктар Маціевіч на пасяджэнні савета канцэрна «Беллегпрам».
У цяперашні час на прадпрыемстве пачалася так званая «актыўная фаза тэхнічнага перааснашчэння», манціруецца новае абсталяванне. А гэта 145 новых ткацкіх станкоў, друкаваныя і сушыльна-шырыльныя машыны, іншая тэхніка. У вытворчых цэхах цалкам пераабсталявана і заменена на сучаснае вентыляцыйнае, энергазберагальнае абсталяванне, сістэмы кандыцыянавання.
Мадэрнізацыя абыдзецца ў суму Br76 млн., з якіх палова – уласныя сродкі прадпрыемства, а другая палова – сродкі з дзяржаўнай інавацыйнай праграмы. Галоўная мэта комплекснага абнаўлення вытворчасці – забяспечыць канкурэнтную якасць прадукцыі, патрэбны асартымент для пашырэння рынкаў збыту.
Віктар Маціевіч падкрэсліў, што ў гэтым годзе ў планах «Магатэкса» павялічыць аб’ёмы продажаў у краіны СНД практычна ў два разы. Кампанія выйграла тэндары на пастаўку прадукцыі ў Азербайджан, Грузію, Арменію, Казахстан. У мінулым годзе пачата праца па пастаўках вырабаў у Афрыку, атрыманы заказ на выраб формы для Мінабароны Замбіі. «Шмат узораў зрабілі для Лацінскай Амерыкі. Але не хапае там надзейнага партнёра, каб вырашыць усе пытанні. Разлічваем у гэтым годзе паставіць на $ 500 тыс. нашай тканіны», – заўважыў гендырэктар.
Акрамя таго, у сакавіку чакаецца візіт у Беларусь прадстаўнічай дэлегацыі кампаніі «Арлен» – буйнога вытворцы і пастаўшчыка ваеннага абмундзіравання (і не толькі) у Польшчы і Усходняй Еўропе. «Мы правялі з імі перамовы, яны плануюць прыехаць у Беларусь для заключэння кантракту. Гэта кампанія з абаротам больш за 200 млн. еўра, яны зацікаўлены ў сумеснай працы як на рынку СНД, так і ва Усходняй Еўропе. Ідзе гаворка аб стварэнні сумеснага прадпрыемства», – удакладніў Віктар Маціевіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 17:35
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу