У межах Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2019», якая прайшла нядаўна ў Мінску, упершыню адбыўся кулінарны кубак.
За званне найлепшых спаборнічалі прафесійныя повары і кандытары, а таксама зборныя каманды з краін блізкага і далёкага замежжа ў намінацыях «Кандытар года», «Шэф года» і «Повар года». Былі таксама арганізаваны шматлікія майстар-класы, у тым ліку ад акрэдытаваных членаў WACS (Сусветнай Асацыяцыі кулінараў і кандытараў).
Конкурсныя работы ацэньвала 13 знакамітых прафесіяналаў. Пераможцам у самай прэстыжнай намінацыі «Шэф-повар года 2019» стаў выпускнік Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання, а цяпер яго супрацоўнік Пётр Ануфрыенка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.10.2025 - 17:55
24.10.2025 - 14:18
Прыгажосць і карысць: моладзь Магілёўскай вобласці далучылася да акцыі «Дай лесу новае жыццё»