Магілёўская каманда КВЗ «Доктар Хаус» згуляе ў вышэйшай лізе КВЗ. Першая 1/8 фіналу з удзелам нашых хлопцаў адбудзецца 12 лютага. Пра гэта стала вядома пасля аб’яўлення вынікаў міжнароднага фестывалю «КиВиН–2020».
Для магілёўскіх квзнікаў гэта быў пяты Сочынскі фестываль, які аказаўся самым паспяховым. За плячыма капітана Паўла Малахава і гульцоў Аляксандра Сакава, Гардзея Яршова і Аляксандра Снапкоўскага – доўгі шлях да перамогі. Толькі за апошні год яны прынялі ўдзел у 17 гульнях рознага ўзроўню, дзе выйгралі 11 разоў. У фінале афіцыйнай лігі МС КВЗ Беларусі «Доктар Хаус» стаў чэмпіёнам. Акрамя таго, у снежні 2019 года на першай «Усебеларускай моладзевай прэміі» хлопцы атрымалі ўзнагароду за «Новае імя беларускага гумару ў Міжнародным саюзе КВЗ».
Акрамя магілёўцаў, у вышэйшую лігу прабілася яшчэ адна беларуская каманда. Гэта «Дзеці Цьюрынга» з Мінска, якая стала ў 2019-м чэмпіёнам лігі Масквы і Падмаскоўя.
Беларусам трэба будзе пазмагацца з сапернікамі з Альмецьеўска, Армавіра, Іркуцка, Ліпецка, Масквы, Мурманска, Новасібірска, Арла, Самары, Сімферопаля, Сочы і Стаўрапаля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 09:34
У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41