RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі аблвыканкам узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Беларусі за значны ўклад у рэалізацыю маладзёжнай палітыкі

Магілёўскі аблвыканкам узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Беларусі за значны ўклад у рэалізацыю моладзевай палітыкі. Узнагароду намесніку старшыні аблвыканкама Андрэю Кунцэвічу ўручыў міністр адукацыі Ігар Карпенка на калегіі профільнага міністэрства.

Пры вылучэнні нашага рэгіёна на першае месца ў рэспубліцы ў моладзевай палітыцы ўлічвалася разнапланавая дзейнасць: эфектыўны ўдзел Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі ў міжведамасным супрацоўніцтве, паспяховая рэалізацыя тэматычных праектаў, правядзенне маштабных маладзёжных міжнародных мерапрыемстваў і іншая праца.

Варта заўважыць, што 2018 год для Магілёва і ўсёй вобласці стаў асабліва знакавым. Горад прыняў эстафету Маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь і стаў рэспубліканскай і міжнароднай пляцоўкай для актыўных зносін моладзі, пошуку новых формаў і метадаў ўключэння дзяцей у сацыяльна-эканамічную і грамадскую дзейнасць, рэалізацыі моладзевых праектаў розных узроўняў. У іх ліку Рэспубліканскі фестываль «АРТ-вакацыі», VI форум моладзі Беларусі і Расіі, фестывальны праект «Звездочет», конкурс па правілах WordSkills па кампетэнцыі «Кулінарнае мастацтва» сярод студэнцкай моладзі, форум маладых журналістаў, гульні Магілёўскай лігі КВЗ, міжнародныя чэмпіянаты па інтэлектуальных гульнях «Сакавіцкі леў», «Зімовы ліс», фестываль моладзевай творчасці «Усе таленты табе, мой Магілёў! ».

На Магілёўшчыне робіцца многае, каб кожны малады чалавек мог праявіць сябе ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі. Практычна ва ўсіх рэгіёнах дзейнічаюць маладзёжныя парламенты. Маладыя лідары атрымліваюць магчымасць паказаць свае арганізатарскія здольнасці, навучыцца кіраўніцкай дзейнасці.

Сістэма адукацыі працуе на павышэнне якасці і эфектыўнасці практыка арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў, паглыбленне сувязяў з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў – і рынкам працы.

Пастаянна ўдасканальваецца механізм дзяржаўнай падтрымкі таленавітай моладзі. Штогод найлепшым навучэнцам, студэнтам і маладым работнікам прысуджаецца спецыяльная прэмія Магілёўскага абласнога камітэта ў сацыяльнай сферы з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 50 базавых велічынь. Стыпендыі пераможцам алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, моладзі, якая мае высокі ўзровень дасягненняў у працоўнай і грамадскай дзейнасці, заснаваны ў многіх гаррайвыканкамах. Сацыяльная падтрымка ажыццяўляецца таксама шэрагам прадпрыемстваў і арганізацый.

Усё больш значным сярод моладзі становіцца здаровы лад жыцця. Сёння Магілёўская вобласць валодае сучаснай спартыўнай базай. Ствараюцца ўмовы для развіцця папулярных экстрэмальных кірункаў: варкаўта, велатрыялу, скейтбордынгу, ролер-спорту і інш. І вынікі бачныя. Спартсменамі рэгіёна на чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2018 годзе заваявана 107 медалёў, у тым ліку 6 – па алімпійскіх відах спорту.

Фота: Міністэрства адукацыі

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая