Кіраўніцтва Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра прыняло рашэнне адмяніць усе спектаклі з 1 па 21 красавіка ўключна, а калектыў перавесці ў рэпетыцыйны рэжым працы, паведаміла кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі тэатра Вольга Семчанка.
Паводле слоў суразмоўніцы, такое рашэнне было прынята ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і звязаным з ёй рэзкім зніжэннем наведвальнасці спектакляў.
«Магіляўчане імкнуцца пазбягаць месцаў масавага збору людзей, адмаўляюцца ад наведвання мерапрыемстваў, у тым ліку ад паходаў у тэатр. Многія гледачы вяртаюць грошыў касе тэатра за раней набытыя квіткі, – патлумачыла Вольга Семчанка. – Спектаклі праходзяць практычна пры пустой зале (10–15 набытых квіткоў), што эканамічна немэтазгодна, улічваючы выдаткі на электраэнергію, ацяпленне, заработную плату супрацоўнікам. У выніку адміністрацыя тэатра вымушана скасаваць спектаклі. У такой сітуацыі мы імкнёмся захаваць сваю аўдыторыю, падтрымаць гледачоў і калектыў тэатра. Працягваючы працаваць у рэпетыцыйным рэжыме, мы рыхтуемся да будучых прэм’ер, якія парадуюць нашых гледачоў».
Суразмоўніца нагадала, што ў найбліжэйшы час можна будзе паглядзець тэлеверсіі спектакляў Магілёўскага драмтэатра. Іх трансляцыі пройдуць з 4 па 26 красавіка на тэлеканале «Беларусь 4 “Магілёў”», а таксама на сайце і ў групе тэлеканала ў сацсетках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва