Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» рыхтуюць да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні Дня Незалежнасці тут завяршаюцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванні.
«На працягу месяца на тэрыторыі комплексу на чатырох участках замянілі больш за 2,3 тыс. кв. м тратуарнай пліткі, у асноўным, дзе была вострая неабходнасць. Напрыклад, дарожка «Алеі памяці і славы» абноўлена цалкам. Там жа зроблены пандус, заменена плітка на пляцоўцы каля «Возера слёз», – распавяла начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Магілёўзеленбуда» Святлана Банкузава.
У межах абнаўлення на пад'ездах да мемарыяла з боку горада ўстаноўлена 47 кветкавых ваз па раздзяляльнай паласе аўтатрасы. Усяго на тэрыторыі комплексу высаджана больш за 9,5 тыс. штук расады кветак і 55 туй. Праект па абнаўленні рэалізаваны за кошт гарадскога бюджэту.
Па словах Святланы Банкузавай, зялёная тэрыторыя комплексу складае 17 га, працягласць дарожак – больш за 10 тыс. кв. м. Догляд за імі ў кругласутачным рэжыме ажыццяўляюць 8 работнікаў «Магілёўзеленбуда». Пры неабходнасці адбываецца дадатковы сезонны набор людзей.
«Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» – святое для ўсіх нас месца, таму стараемся утрымліваць яго ў ідэальнай чысціні, падтрымліваць стан яго экспанатаў. У святочныя дні чакаем вялікую колькасць наведвальнікаў, што таксама прадугледжвае комплекс падрыхтоўчых мер», – адзначыў навуковы супрацоўнік Музея гісторыі Магілёва, які працуе непасрэдна на пляцоўцы комплексу, Пётр Хаванскі.
З моманту адкрыцця, а гэта 9 мая 1995 года, комплекс «Буйніцкае поле» карыстаецца павышанай цікавасцю ў жыхароў горада і турыстаў. У святы наведваюць яго тысячы людзей. Кожныя выхадныя – па пяць і больш экскурсійных груп прыязджаюць у Буйнічы, каб пакланіцца абаронцам горада.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38