Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жыццё і творчая спадчына А. С. Дамбавецкага» адбудзецца 13 сакавіка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння яркай гістарычнай асобы, як паведамілі ва ўстанове культуры.
У форуме прыме ўдзел больш за 50 навукоўцаў, у іх ліку 17 дактароў і 21 кандыдат навук з Беларусі, Расіі і Украіны, якія прадстаўляюць вядучыя навуковыя ўстановы.
«Аляксандр Дамбавецкі пакінуў прыкметны след у гісторыі, культуры, навуцы Магілёўшчыны і Беларусі ў цэлым. У перыяд з 1872 па 1893 гады, займаючы пасаду губернатара, ён ініцыяваў узвядзенне будынкаў, якія сфарміравалі сучаснае архітэктурнае аблічча Магілёва. У гэты час адкрыліся тэатр, рэальнае вучылішча, фельчарскія школы, бальніцы. Да пачатку 1890-х эканамічны ўзровень губерні прыкметна ўзрос, а па ступені ахопу сялянскіх дзяцей пачатковымі формамі царкоўнапрыходскага навучання яна была на 3-м месцы ў Расійскай імперыі, – расказалі ў музеі. – Будучы гісторыкам па адукацыі, Дамбавецкі ўнёс значны ўклад у вывучэнне, аналіз і абагульненне звестак аб Падняпроўі. Ён выступіў арганізатарам стварэння ўнікальнай працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерні», роўнай якой не было нават у Санкт-Пецярбургу і Маскве».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве