Падрыхтоўка да новага навучальнага года на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую. Большасць з 815 устаноў адукацыі ўжо завяршылі работы па рамонце і добраўпарадкаванні і чакаюць спецыяльныя камісіі, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці. Праверка ўжо дала дабро на працу 130 аб’ектаў.
На выкананне капітальнага і бягучага рамонту з бюджэту ў гэтым годзе запланавана вылучыць Br 14,5 млн., адзначылі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Але ёсць і дадатковыя крыніцы фінансавання. Напрыклад, за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця амаль Br 9 млн. мяркуецца накіраваць на капітальны рамонт 5 школ. У Мурынборскім вучэбна-педагагічным комплексе яслі – сад – сярэдняя школа ў Касцюковіцкім раёне і гімназіі ў Глуску рамонт ужо завяршылі, а вось у Чэрыкаве, Буйнічах і Касцюковічах працы яшчэ працягваюцца.
Установы адукацыі таксама імкнуцца самастойна знайсці грошы на падрыхтоўку да навучальнага сезона. Яскравы прыклад – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Магілёва. Дырэктар Таццяна Швяцова з гонарам праводзіць экскурсію па тэрыторыі, дзе за лета з’явілася, бадай, самая сучасная ў горадзе спартыўная пляцоўка для малых:
– У нас даўно была мара напоўніць функцыяналам свабодны ўчастак тэрыторыі, але работы дарагія, таму грошы збіралі цэлы год. І вось вынік: на пазабюджэтныя грошы і за сродкі апякунскага савета стварылі яркае, цікавае, а галоўнае – бяспечнае месца для занятку малых.
Тут выраўнялі пляцоўку, падсеялі газон, забетанавалі асобныя ўчасткі і зверху на іх нанеслі гумовае пакрыццё. Каля цэнтра з’явіліся скачковая яма, баскетбольная пляцоўка, футбольнае поле, паласа перашкод. У планах – усталяваць рукаход і «ліяны», турнікі, шведскія сценкі. А яшчэ побач уладкавалі гульнявую пляцоўку з машынкамі, хаткамі, пясочніцамі, каталкамі на спружынках. Дзеці ў захапленні!
Узводзяцца ў рэгіёне і новыя аб’екты. У Магілёве 1 верасня ўпершыню расчыніць дзверы школа ў мікрараёне Казіміраўка. Гэтая частка горада вельмі актыўна забудоўваецца, у новыя кватэры засяляюцца маладыя сем’і з дзецьмі, і існуючая школа ўжо не спраўлялася з празмернай нагрузкай. Новая ўстанова разлічана на 1 020 вучняў, але ў першы час пры неабходнасці можа размясціць у сваіх сценах і больш. Пакуль у эксплуатацыю ўвядуць навучальны корпус, а ў далейшым здадуць і басейн.
У Асіповічах пасля капітальнага рамонту адкрыецца сярэдняя школа № 4. У канцы лістапада мінулага года яе эксплуатацыю часова забаранілі з меркаванняў бяспекі, а вучняў перасялілі ў суседнюю гімназію. Падставай быў нездавальняльны стан пліт перакрыцця. Зараз усе работы па ўмацаванні будаўнічых канструкцый завершаны, і вучні могуць вярнуцца ў родныя сцены.
З пачаткам навучальнага года работы па ўдасканаленні адукацыйнай інфраструктуры на Магілёўшчыне не спыняцца. Да канца снежня плануецца завяршыць будаўніцтва ясляў-садка ў аграгарадку Усход, размешчаным паблізу ад абласнога цэнтра, і дзіцячага садка ў вёсцы Дабрэйка Шклоўскага раёна. У Бабруйску і Асіповіцкім раёне завершыцца будаўніцтва двух жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў