У Магілёўскай вобласці прагаласаваць датэрмінова можна на 697 выбарчых участках. Тут створаныя неабходныя ўмовы, каб выбаршчыкі адчувалі сябе камфортна і бяспечна.
Так, на выбарчым участку № 112 Магілёва, які размяшчаецца на базе СШ № 6, датэрміновае галасаванне арганізавана на першым паверсе, практычна побач з уваходам. «Гэта вельмі зручна, асабліва для пажылых людзей, якія ўжо не раз дзякавалі нам за прадбачлівасць», – расказала намесніца старшыні ўчастковай камісіі горада Магілёва № 112 Ірына Аляхновіч.
Памяшканне для галасавання невялікае, але ўтульнае. Тут пастараліся максімальна арганізаваць бяспечнае, з пункту гледжання санітарных нормаў, знаходжанне выбаршчыкаў: ёсць разметка па выкананні дыстанцыі, дэзсродкі, штогадзіна апрацоўваецца кабінка.
Паводле слоў Ірыны Аляхновіч, выбарчая кампанія на ўчастку пачалася досыць актыўна. Жадаючыя прагаласаваць прыходзілі нават у панядзелак, але прыйшлося растлумачыць, што пакінуць свой голас за таго ці іншага кандыдата можна датэрмінова з 4 па 8 жніўня ўключна. «Зранку ідуць у асноўным пажылыя грамадзяне. Вечарам, пасля заканчэння працоўнага дня, людзей становіцца значна больш. Абстаноўка ціхая, спакойная».
У спісы выбаршчыкаў на ўчастку № 112 унесена 1586 чалавек. Ірына Аляхновіч удакладніла, што галасаванне ў асноўны дзень выбараў таксама арганізуюць на першым паверсе школы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 15:44
15.09.2025 - 09:08
Як развіваецца веласіпедная інфраструктура ў Магілёўскай вобласці, расказалі ў аблвыканкаме
12.09.2025 - 17:53
Магілёў адкрыў праграму святкавання Дня народнага адзінства маштабным аўтапрабегам
12.09.2025 - 14:14
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства, пройдзе ва ўсіх школах краіны 17 верасня
12.09.2025 - 09:46