Народныя прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам працы. Мерапрыемствы па ўмацаванні супрацоўніцтва абмяркоўвалі сёння падчас афіцыйнай сустрэчы старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і намеснік старшыні Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Хунань Ян Вэйган, перадае карэспандэнт сайта.
«Нам цікавыя вашы падыходы да арганізацыі працы з насельніцтвам, працэс правядзення выбараў, формы і метады вырашэння праблем, з якімі звяртаюцца да вас грамадзяне, – сказаў Дзмітрый Харытончык. – Мы ж гатовы падрабязна расказаць аб сваіх напрацоўках».
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў адзначыў дружалюбныя адносіны, якія склаліся паміж Магілёўшчынай і правінцыяй Хунань. «Партнёрства актыўна развіваецца, – защважыў ён. – Пра гэта сведчаць частыя ўзаемныя візіты прадстаўнікоў двух рэгіёнаў і падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве ў розных сферах».
У сваю чаргу Ян Вэйган паведаміў, што мэта цяперашняй паездкі – знаёмства з прамысловым патэнцыялам вобласці і магчымасцямі інвеставання. Ён таксама заўважыў: паміж горадам Чанша і Магілёвам наладжаныя моцныя пабрацімскія ўзаемаадносіны, якія абавязкова павінны стаць прыкладам у выбудоўванні супрацоўніцтва для іншых гарадоў Прыдняпроўскага краю і правінцыі Хунань.
Намеснік старшыні Пастаяннага камітэта звярнуў увагу, што ў яго рэгіёне насельніцтва добра ведае пра Беларусь, Магілёўскую вобласць і горад на Дняпры дзякуючы дзейснай палітыцы выбудоўвання сяброўскіх узаемаадносін паміж кіраўнікамі дзяржаў і кіраўнікамі рэгіёнаў.
Падчас сустрэчы нямала гаварылася аб неабходнасці стварэння ўмоў для свабодных зносін паміж беларускімі і кітайскімі грамадзянамі, прадастаўленні магчымасцяў для знаёмства з традыцыямі і культурай нашых народаў і рэгіёнаў, у тым ліку адпаведнай турыстычнай інфраструктуры. У прыватнасці, Магілёўская вобласць гатова даць кітайскім бізнесменам пляцоўкі для адкрыцця рэстаранаў нацыянальнай кухні, гасцініц, турыстычных комплексаў. Акрамя таго існуе магчымасць размяшчэння на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» прамыслова-турысцкага выставачнага цэнтра правінцыі Хунань. Ён стане своеасаблівым прадстаўніцтвам рэгіёна ў Беларусі, месцам прэзентацыі тавараў з Паднябеснай і будзе садзейнічаць развіццю турызму, распаўсюджванню кітайскай культуры.
У цэлым на тэрыторыі Магілёўскай вобласці знаходзіцца больш за 200 пляцовак для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Яны забяспечаны неабходнай інфраструктурай – электрычнасцю, пад’язнымі шляхамі і інш. Пры гэтым прыярытэтным і перспектыўным напрамкам у стварэнні прадпрыемстваў з’яўляецца перапрацоўка мясцовай сыравіны з наступнай рэалізацыяй вырабленай прадукцыі ў Кітай.
Дэлегацыя правінцыі Хунань з аднадзённым візітам знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці. Праграмай запланавана знаёмства з СЭЗ «Магілёў», а таксама Шклоўскім раёнам, дзе госці правядуць перамовы з кіраўніцтвам і наведаюць мясцовую лядовую арэну, аграгарадок Александрыя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 12:13
Аляксандр Лукашэнка: асноўную рэальную рызыку для Беларусі стварае гарачая кропка ва Украіне
24.04.2024 - 14:34
«Гэта эвалюцыйнае развіццё». Аляксандр Лукашэнка на УНС аб новым этапе ў палітычным жыцці краіны
24.04.2024 - 09:07
Час выбраў нас! Усебеларускі народны сход пройдзе 24-25 красавіка ў Палацы Рэспублікі
23.04.2024 - 12:43
На пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама зацверджаны Алег Стэльмашок
20.04.2024 - 16:06