RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Навучэнец Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў Ягор Дудко стаў уладальнікам гран-пры II Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф. Шаляпіна

Навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгенія Глебава Ягор Дудко стаў уладальнікам гран-пры II Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф. Шаляпіна. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева.

Арганізатарам конкурсу выступаў Беларускі саюз музычных дзеячаў пры падтрымцы Міністэрства культуры. Сёлета творчае спаборніцтва хлопчыкаў і юнакоў ад 9 да 20 гадоў праводзілася дыстанцыйна ў 2 туры.

Канкурэнцыя, як заўсёды на вакальных конкурсах, была высокая, але гэта не стала перашкодай для выхаванца гімназіі-каледжа мастацтваў. Яркія вакальныя дадзеныя, натхнёнае і артыстычнае выкананне конкурснай праграмы прынеслі Ягору 1 месца ў яго ўзроставай групе (14–16 гадоў) і гран-пры ўсяго конкурсу. Членамі журы адзначаны высокапрафесійная праца выкладчыка Вікторыі Галузы і віртуознае майстэрства канцэртмайстра Ігара Пеганава.

У творчай біяграфіі Ягора гэта далёка не першая перамога. Ён з’яўляецца пераможцам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных творчых спаборніцтваў. Гран-пры конкурсу імя Ф. Шаляпіна – гэта вынік трохгадовай працы Вікторыі Галузы, якая добра вядомая сваімі дасягненнямі ў галіне харавога і вакальнага мастацтва ў Беларусі, краінах блізкага і далёкага замежжа.

Жадаем гэтаму творчаму тандэму далейшых не менш яркіх перамог як у роднай краіне, так і далёка за яе межамі!

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая