У Падмаскоўі адбыліся Чатырнаццатыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД. Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў у складзе беларускай дэлегацыі ў намінацыі «Эстрадны вакал» прадстаўляла навучэнка 3 курса Апалінарыя Каваленка. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі Наталля Алісеева.
Уключэнне дзяўчыны ў склад дэлегацыі не выпадковае: у яе творчым арсенале дзясяткі перамог на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, тэлевізійных музычных праектах і шоу. Апалінарыя з’яўляецца ўладальніцай узнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
На Дэльфійскіх гульнях каля 400 удзельнікаў з 10 краін СНД змагаліся ў розных намінацыях за права называцца найлепшымі. Конкурсныя выступленні складаліся з некалькіх тураў. Пасля кожнага тыя, хто набраў найменшую колькасць балаў, выбывалі. У напружанай барацьбе з юнымі вакалістамі з Расіі, Малдовы, Арменіі Апалінарыя Каваленка заваявала бронзавы медаль.
Дзяўчына працягнула традыцыю слаўных перамог навучэнцаў гімназіі-каледжа на Дэльфійскіх гульнях. У намінацыі «Інструментальная музыка» ў свой час заваявала золата Лізавета Кейзерава, а Кацярына Гайдукова – серабро.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59