Абласныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч» пройдуць з 29 мая па 2 чэрвеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў абласным вучэбна-метадычным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва.
У Магілёве на стадыёне ДЮСШ «Юнацтва» (пр-т Міру, 4) і ў аграгарадку Вейна адбудзецца шэраг вырашальных матчаў. Пераможцы занальных этапаў спаборніцтваў будуць змагацца за магчымасць прадставіць рэгіён на рэспубліканскім фінале.
На званне найлепшых у чатырох групах будуць прэтэндаваць 23 каманды: пяць жаночых зборных і па 6 дружын у трох узроставых катэгорыях сярод хлопчыкаў.
Так, з 29 па 31 мая ў Магілёве будуць змагацца футбалісткі 2008-2010 гадоў нараджэння са Шклоўскага, Бялыніцкага, Краснапольскага, Кіраўскага раёнаў і Магілёва. На гэта ж поле выйдуць хлопчыкі 2009-2010 гадоў нараджэння з Горацкага, Бялыніцкага, Клімавіцкага, Глускага раёнаў, Магілёва і Бабруйска. Тут таксама адбудуцца баталіі паміж хлапчукамі 2007-2008 гадоў нараджэння з Горацкага, Бялыніцкага, Асіповіцкага, Клімавіцкага раёнаў, Магілёва і Бабруйска. 1-2 чэрвеня за вікторыю ў Вейна пазмагаюцца хлопцы 2005-2006 гадоў нараджэння са Шклоўскага, Бялыніцкага, Кіраўскага, Клімавіцкага раёнаў, Магілёва і Бабруйска.
Каманды-пераможцы сярод дзяўчынак і хлопчыкаў у малодшым, сярэднім і старэйшым узростах будуць узнагароджаны кубкамі і дыпломамі. Не застануцца без памятных узнагарод і прызёры. Акрамя таго, у кожнай групе пяцёрка футбалістаў атрымае спецыяльныя прызы ў намінацыях на самага лепшага абаронцу, паўабаронцу, варатара, нападаючага і бамбардзіра.
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 29 мая ў 10.45 на стадыёне ДЮСШ «Юнацтва».
Футбольны турнір «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба штогод збірае наймацнейшыя дваровыя каманды Беларусі. Яго гісторыя пачынаецца ў 1964 годзе. З распадам Савецкага Саюза турнір часова спыніў сваё існаванне і адрадзіўся зноў толькі ў 1997-м.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва, абласны камітэт БРСМ, Магілёўская абласная федэрацыя футбола.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 16:56
Беларусы выйшлі ў паўфіналы этапа Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе