Узнагароджаны пераможцы абласнога конкурсу на самае лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі жыцця і дзейнасці прафсаюзных арганізацый. У іх ліку – прафесійныя журналісты, супрацоўнікі рэгіянальных друкаваных выданняў, творчыя калектывы рэдакцый газет, а таксама аўтары-аматары – работнікі прафсаюзных структур.
Абласны конкурс праводзіцца штогод у адзін этап па трох намінацыях: «Найлепшае асвятленне дзейнасці прафсаюзаў (у вырашэнні праблемных пытанняў і адлюстраванні сацыяльна значных тэм)», «Найлепшы аўтарскі матэрыял па прафсаюзнай тэматыцы», «Найлепшае інфармацыйнае супрацоўніцтва». У кожнай катэгорыі вызначаюцца па два пераможцы: журналіст-прафесіянал або творчы калектыў рэдакцыі газеты і аўтар-аматар або прафсаюзная арганізацыя.
Прадстаўленыя на конкурс работы ацэньваюцца па некалькіх крытэрыях. У іх ліку ўсебаковае і аператыўнае інфармаванне насельніцтва аб падзеях прафсаюзнага жыцця, сумеснай дзейнасці прафсаюзаў і сацыяльных партнёраў, перыядычнасць апублікавання інфармацыі аб прафсаюзным руху ў рэгіёне; разнастайнасць жанраў, наяўнасць аналітычных матэрыялаў, глыбіня раскрыцця тэмы і творчы складнік матэрыялаў па прафсаюзнай тэматыцы і інш.
У выніку пераможцамі конкурсу па намінацыях прызнаныя:
За найлепшае асвятленне дзейнасці прафсаюзаў (у вырашэнні праблемных пытанняў і адлюстраванні сацыяльна значных тэм):
– Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў (старшыня Уладзімір Куляшоў);
– Рэдакцыя газеты «Шинник» – карпаратыўнае выданне ААТ «Белшына» (галоўны рэдактар Валерый Зіноўскі).
За найлепшы аўтарскі матэрыял па прафсаюзнай тэматыцы:
– Анастасія Ціханенка, спецыяліст інфармацыйна-рэдакцыйнага бюро ААТ «Магілёўхімвалакно» – карэспандэнт газеты «Трудовая слава»;
– Алена Салдаценка, старшыня Слаўгарадскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
За найлепшае інфармацыйнае супрацоўніцтва:
– УКІП «Рэдакцыя газеты “Зямля і людзі”» (галоўны рэдактар Уладзімір Капуза);
– Асіповіцкая раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (старшыня Алена Кулакоўская).
Пераможцаў узнагародзілі Ганаровымі граматамі Савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і каштоўнымі прызамі ў грашовым выражэнні.
«Абласны конкурс на самае лепшае асвятленне ў СМІ жыцця і дзейнасці прафсаюзных арганізацый – адзін з метадаў стымулявання і заахвочвання прадстаўнікоў прафсаюзных структур усіх узроўняў, а таксама журналістаў і рэдакцый СМІ, з якімі ў нас склалася цеснае інфармацыйнае ўзаемадзеянне, – заўважылі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў. – Варта адзначыць, што за апошні год інфармацыйная праца прыкметна актывізавалася. Пацвярджэнне таму – лікавыя паказчыкі. Так, за ўвесь 2018 год у рэгіёне на прафсаюзную тэматыку ў друкаваных і аўдыявізуальных СМІ, а таксама ў Інтэрнэце выйшла амаль 4 тыс. паведамленняў, што на 280 больш, чым у 2017-м. Па рэспубліцы за мінулы год сумарная лічба склала 18 тыс. паведамленняў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 16:00
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 26 красавіка
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку