Новага памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка прадставілі сёння кіраўнікам структур рэспубліканскіх органаў кіравання і абласных арганізацый рэгіёна, як перадае карэспандэнт сайта.
Паводле слоў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максіма Рыжанкова, зноў прызначаны памочнік Прэзідэнта–чалавек сур’ёзны, вельмі падрыхтаваны, валодае вялікім багажом ведаў у розных напрамках, пра што сведчыць яго біяграфія.
Леанід Мартынюк з Брэста, яму 46 гадоў. Скончыў тэхнікум чыгуначнага транспарту, а пасля Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў на розных пасадах у Брэсцкім абласным міжгаспадарчым аб’яднанні па энергетыцы і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі «Аблсельгасэнерга». У 2003 годзе пачаў працаваць у Брэсцкім аблвыканкаме, адказваў за пытанні сельскай гаспадаркі, затым займаў пасаду намесніка старшыні Брэсцкага райвыканкама, першага намесніка старшыні камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама, старшыні камітэта эканомікі. У 2016-м узначаліў Бярозаўскі райвыканкам.
Як адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, пад кіраўніцтвам Леаніда Мартынюка вышэйназваны раён дамогся значных вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, не раз станавіўся прызёрам розных конкурсаў і лічыўся адным з найлепшых у Брэсцкай вобласці. «Леанід Аляксеевіч – кіраўнік, які любіць парадак ва ўсім, – адзначыў Максім Рыжанкоў. – Ён граматны кіраўнік. І спадзяюся, свой патэнцыял гэтак жа вынікова прыменіць у Магілёўскай вобласці, максімальна задзейнічае свае веды ў развіцці рэгіёна».
Станоўчым, на думку намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, з’яўляецца і тое, што Леанід Мартынюк–выхадзец з іншай вобласці, а значыць, можа іншым, больш «свежым» поглядам паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў рэгіёне. Такі сімбіёз ведаў і новых падыходаў да выбудоўвання палітыкі развіцця Магілёўшчыны можа даць добры вынік.
Леанід Мартынюк будзе ажыццяўляць кантрольза ходам выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і рэалізацыяй дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі, аналізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў рэгіёне. Акрамя таго, ён будзе ўносіць прапановы па падборы, прызначэнні на пасады і вызваленні ад пасад кіруючых работнікаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама кіраўнікоў іншых арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі вобласці. Пры гэтым рашэнне кадравых пытанняў–адна з галоўных задач інспектара, як канстатаваў Максім Рыжанкоў.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц выказаў упэўненасць, што Леанід Мартынюк будзе актыўна працаваць і ўнясе значны ўклад у паляпшэнне паказчыкаў развіцця Прыдняпроўскага краю, у рост дабрабыту жыхароў рэгіёна.
У сваю чаргу, Леанід Мартынюк падкрэсліў: любога кіраўніка робіць каманда. «Я адкрыты для новых ідэй і пачынанняў. І буду рады плённаму супрацоўніцтву, – адзначыў новы памочнік Прэзідэнта. – Магілёўская вобласць – рэгіён, якідынамічна развіваецца ў сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Працуючы разам з вамі, упэўнены, даможамся яшчэ больш значных вынікаў».
Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11