Новы моладзевы праект «Далучайся!»стартуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Паводле слоў арганізатараў, праект уключае адукацыйныя, трэнінгавыя і даследчыя блокі: курсы «Асновы права і правы чалавека» і «Дэбаты і асновы крытычнага мыслення»; навучанне ў Акадэміі крэатыўнай моладзі CreatiWe; тыдзень моладзі MogilevYouthWeek; форум моладзі Youth BarCamp.
«Мэта праграмы«Далучайся!»– гэта развіццё грамадскага ўдзелу моладзі ў Магілёве і вобласці праз комплекс мерапрыемстваў, – адзначылі суразмоўцы. – Моладзь–гэта чулы індыкатар пераменаў, якія адбываюцца ў грамадстве, а яе каштоўнасныя арыентацыі шмат у чым вызначаюць будучыню грамадства і краіны. Важна зразумець, чаго хоча сучасная моладзь, якія пытанні хвалююцьяе і даць ёй магчымасці развівацца. Разам мы павысім лідарскія якасці, распрацуем новыя і патрэбныя моладзевыя ініцыятывы, абмяркуем магчымасці іх супрацоўніцтва для дасягнення найлепшага выніку».
Над распрацоўкай новай платформы працавала каманда каардынатараў ЦГІ і моладзевых актывістаў Магілёва і вобласці. Гэта школьнікі, студэнты і працоўная моладзь. У кожнага ёсць вопыт працы ў міжнародных, рэспубліканскіх, грамадскіх і іншых арганізацыях, што дазволіла падрыхтаваць мерапрыемствы, якія закранаюць важныя і дыскусійныя для моладзі пытанні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе