Новыя навучальныя дапаможнікі па сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве для вучняў старэйшых класаў выдадзеныя аўтарскім калектывам выкладчыкаў БДУ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Дапаможнік «Сусветная гісторыя. 10-ы клас» распрацаваны пад рэдакцыяй загадчыка кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх стагоддзяў гістарычнага факультэта Андрэя Прохарава, а «Грамадазнаўства. 9-ы клас» – загадчыка кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Аляксандра Данілава. У аўтарскія калектывы таксама ўвайшлі выкладчыкі БДУ, метадысты Нацыянальнага інстытута адукацыі і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Гэтыя поўнакаляровыя выданні адпавядаюць сучасным тэндэнцыям сусветнай вучэбнай літаратуры, уключаюць у сябе вялікую колькасць ілюстрацый, табліц, схем. Асаблівасцю названых кніг з’яўляецца выкарыстанне ў іх тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Кожнаму заданню ў падручніках прысвоены QR-код. Ён перанакіроўвае чытача да дадатковых матэрыялаў або анлайн-формы з тлумачэннем алгарытму выканання заданняў.
Падручнік «Сусветная гісторыя. 10-ы клас» ахоплівае гістарычны перыяд са старажытнага свету да XVIII стагоддзя ўключна. Параграфы ўтрымліваюць тэарэтычны матэрыял, пытанні і практычныя заданні. У дапаможніку ёсць слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў, храналагічная табліца і карты. Матэрыялы кнігі дапамогуць сістэматызаваць веды школьнікаў падчас пройдзенага курсу па сусветнай гісторыі за 5–9-я класы.
Дапаможнік па грамадазнаўстве для навучэнцаў 9-х класаў складаецца з чатырох тэматычных раздзелаў, выніковага абагульнення пройдзенага матэрыялу, а таксама асноўных паняццяў і памятак для выканання заданняў. Акрамя таго, для павышэння цікавасці школьнікаў да навукі ў кожным раздзеле прапануюцца тэмы для самастойнага выканання праектаў падчас заняткаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду