Нясвоечасоваму рэагаванню на звароты магіляўчан па пытаннях падключэння ацяпляльнай сістэмы было прысвечана пазапланавае пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама.
На падключэнне жылога сектара ў Магілёве адводзілася дзесяць дзён – з 28 верасня. Але іх не хапіла, каб зняць усе праблемы. Напрыклад, толькі за 8 кастрычніка на нумар 115 адзінай дыспетчарскай службы паступіла 1238 зваротаў, з іх 584 тычыліся ацяплення.
Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Папкова, на праведзеным пасяджэнні заслухалі службовых асоб па пытанні прыняцця мер рэагавання на звароты магілёўцаў. «Па выніках іх выступленняў прыняты шэраг кадравых рашэнняў, некаторыя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Таксама на пасяджэнні прынята рашэнне да 10 кастрычніка ўсе наяўныя звароты па гэтым пытанні закрыць або паставіць на кантроль, калі іх выкананне патрабуе значнага часу. А да 15 кастрычніка выпрацаваць канцэпцыю, якая не дазволіць у далейшым дапускаць такой сітуацыі», – адзначыў суразмоўца.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці