Падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці ў I квартале 2020 года выявілі 26 грамадзян, якія аказвалі паслугі па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’ектаў гаспадарання. З іх 7 чалавек займаліся гэтай дзейнасцю з выкарыстаннем мабільнага сэрвісу заказу таксі «Максім», як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Кожнаму парушальніку прад’явілі да выплаты адзіны падатак (агульная сума склала Br3,8 тыс.). Звесткі аб усіх унеслі ў базу «Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць».
Трое грамадзян прыцягнута эканамічным судом Магілёўскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1-1 арт. 12.7 КаАП у выглядзе штрафаў на суму Br0,7 тыс. Агульны кошт арыштаваных і канфіскаваных у іх аўтамабіляў склаў Br16,7 тыс.
Кантрольныя мерапрыемствы па вышэйназваным кірунку будуць працягнутыя.
Інспекцыя МПЗ Магілёўскай вобласці нагадвае, што адказнасць за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі складае да 100 базавых велічынь. Акрамя таго, часткай 1-1 артыкула 12.7 КаАП прадугледжана таксама канфіскацыя прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05