Рус Бел Eng 中文

Падняць Магілёўскую вобласць – Аляксандр Лукашэнка аб задачах новаму памочніку на Магілёўшчыне

Былы член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі з гэтага часу будзе працаваць памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці. Прымаючы гэтае кадравае рашэнне, Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае:

– На Субоціна, я так казаў і кіраўніку адміністрацыі (Ігар Сяргеенка. – заўв. рэд.), мне трэба яшчэ раз уважліва паглядзець. Прэтэнзій па ранейшай працы ў мяне да вас практычна няма. Але хацелася б, каб вы пахадзілі больш па зямлі і ўніклі добранька ў працэсы сельскагаспадарчай вытворчасці. Вам у далейшым гэта спатрэбіцца. Вы чалавек адукаваны, граматны. Але з кіраўніком адміністрацыі папрацуеце, Магілёўскую вобласць падніміце разам з Зайцам (Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага аблвыканкама. – заўв. рэд.) і іншымі, адпаведныя і адносіны будуць.

Пасада памочніка Прэзідэнта–інспектара па Магілёўскай вобласці –для Аляксандра Субоціна не ў навінку. Раней ён амаль год працаваў памочнікам Прэзідэнта па Віцебскай вобласці. Гэта не проста суседнія вобласці, але і шмат у чым падобныя паміж сабой. Таму Аляксандр Субоцін упэўнены, што атрыманы ім вопыт, у тым ліку за час працы ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, прыйдзецца да месца. Што ж тычыцца галоўных задач, якія трэба будзе вырашаць на новай пасадзе, Аляксандр Субоцін сказаў пра іх так:

– Ёсць неабходнасць актывізацыі паставак прадукцыі на тэрыторыю нашага саюза і ў трэція краіны. Нельга сядзець, нельга спыняцца, трэба пастаянна рухацца, рэкламаваць сябе і пастаянна, не пабаюся гэтага слова, навязваць свае паслугі, сваю прадукцыю трэцім краінам, каб быць вядомым, паспяховым і зарабляць грошы для людзей і для краіны.

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая