RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Першасная арганізацыя БРСМ Першамайскага раёна Бабруйска ў ліку пераможцаў «Інтэрнэт-прэміі БРСМ-2020»

Названы пераможцы праекта «Інтэрнэт-прэмія БРСМ-2020».

Інтэрнэт-прэмія БРСМ стала своеасаблівым штогадовым марафонам з вызначэннем на конкурснай аснове найбольш яркіх афіцыйных і сеткавых рэсурсаў Саюза моладзі. Сёлета ў сувязі з няпростай эпідсітуацыяй фінальнае мерапрыемства праекта праходзіць анлайн на пляцоўках саюза моладзі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», а таксама на канале brsm 2.0 відэахостынгу YouTubе. Сёлета колькасць заявак на саісканне вырасла ўдвая і склала 150.

Найлепшымі УКантакце па выніках конкурсу прызнаныя групы першасных арганізацый БРСМ сярэдняй школы № 15 Ліды, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Маскоўскага (Мінск) і Першамайскага (Бабруйск) раённых камітэтаў, а таксама Віцебскага абласнога камітэта саюза моладзі.

Найлепшы акаўнт у Instagram ў першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Кобрынскага раённага камітэта, Віцебскага абласнога камітэта БРСМ.

Пераможцы прэміі атрымаюць фірмовыя статуэткі і дыпломы. Узнагароды ім даставяць па пошце. Арганізатары прадугледзелі таксама заахвочвальныя дыпломы, якімі адзначаны актыўныя групы саюза моладзі ў сацсетках.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая