RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Першы ўзор МАЗа на газавым паліве быў сабраны на «Магілёўтрансмашы»

Мінскі аўтазавод выпусціў першы серыйны газавы смеццявоз. Навінка была паказана на прэзентацыі ў Магілёве, паведамілі ў прэс-цэнтры ААТ «МАЗ».

Як расказалі суразмоўцы, машына практычна не шуміць і не дыміць, а ў атмасферу паступае ў 10 разоў менш угарнага газу.

«МАЗ-4901С4 сабраны на заводзе «Магілёўтрансмаш» і працуе на сціснутым прыродным газе. Для гэтага выкарыстоўваецца абсталяванне чацвёртага пакалення ад нарвежскай кампаніі Hexagon. З яго дапамогай машына за раз праходзіць каля 200 кіламетраў. У параўнанні з дызельным рухавіком атрымліваецца на 40% больш эканамічным. Для запраўкі газам устаноўлены два блокі з кампазітных матэрыялаў агульным аб’ёмам 420 літраў. Цяпер асноўныя выдаткі эксплуатуючых арганізацый прыпадаюць на паліва. Новы смеццявоз дазволіць яго эканоміць і паспрыяе хуткай акупнасці, што знізіць і выдаткі на вываз смецця, якія штомесяц аплачвае насельніцтва краіны. Гэта першы серыйны беларускі смеццявоз на газаматорным паліве. І, што ганарова, ён распрацаваны нашымі канструктарамі. Машына дазволіць значна знізіць эксплуатацыйныя выдаткі камунальнікаў і павысіць якасць працы – з меншым шумам і большым клопатам аб экалогіі. Стаўка таксама зроблена на высокую надзейнасць і трываласць канструкцый. Мы чакаем высокі попыт на гэтую мадэль унутры краіны і за мяжой», – растлумачылі на прадпрыемстве.

Машына падтрымлівае еўрастандарт па бяспецы. Так, манітор і камера задняга віду дазваляюць весці кантроль загрузкі і разгрузкі, а заадно спрашчаюць рух заднім ходам.

Смеццявоз ужо прайшоў працяглыя выпрабаванні па бяспецы і экалогіі. Навінка атрымала адабрэнне тыпу транспартнага Мытнага саюза. Машына можа прыжыцца не толькі ў Беларусі–яе плануюць пастаўляць у Расію і іншыя краіны СНД.

Фота - maz.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая