RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Плантацыю клубніц і ажын заклалі ў Бялыніцкім раёне

Усё больш асабістых падсобных гаспадарак Магілёўскай вобласці развівае сваю сялянскую справу. Сям’я Афаневіч з Бялыніцкага раёна закладвае плантацыю клубніц і ажын.

У гаспадарцы Таццяны Афаневіч – больш за гектар зямлі. Тут знайшлося месца ягадніку, саду і пчолам. Гаспадыня мае вышэйшую агранамічную адукацыю і лічыць, што за развіццём прыватнай сельскай справы–дабрабыт яе сям’і.

10 сотак клубніц дадуць ураджай наступным годам, восеньская высадка расады працягваецца. Клубніцы дапоўніць плантацыя ажын. Цікава, што кусты ажыны –гэта падарунак калегі па земляробчай справе. Гэта паказчык таго, што колькасць людзей, якія хочуць працаваць на зямлі і імкнуцца на гэтым зарабіць, павялічваецца.

Падрастае вінаграднік, выспяваюць перцы, а таксама грэюцца на вераснёвым сонцы кавуны. Таццяне ўдалося вырасціць некалькі выдатных вялікіх ягад. У вёсцы Осліўка Бялыніцкага раёна жыве нямнога людзей: мясцовыя жыхарыамаль усе пенсіянеры, ёсць дачнікі. Таму праекты маладых вяскоўцаў–гэта надзея на будучыню вёскі.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая