Загадчыца аддзела гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава расказала пра асаблівасці арганізацыі харчавання дзяцей у школах ва ўмовах COVID-19.
«У гэтым годзе распрацаваны і зацверджаны міністрамі аховы здароўя і адукацыі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Рэкамендацыі даведзены да ведама ўсіх устаноў адукацыі і зацікаўленых ведамстваў. Там, вядома, ёсць і патрабаванні да аб’ектаў харчавання», – расказала Ала Малахава.
Паводле яе слоў, кожную раніцу ўсе работнікі, звязаныя з арганізацыяй харчавання навучэнцаў, павінны вымяраць тэмпературу і заносіць гэтыя звесткі ў журнал здароўя. Абавязковае нашэнне масак і пальчатак дзяжурнымі дзецьмі па аб’екце харчавання і работнікамі пры раздачы ежы. «Абавязковае наведванне сталовай дзецьмі па гнуткім графіку, каб было іх максімальнае раз’яднанне. Адлегласць паміж сталамі павінна быць не меншай за 1,5 м, адлегласць паміж дзецьмі – не меншай за 1 м пры рассаджванні. Уведзены дадатковыя меры па ўборцы памяшканняў, праветрыванні, дэзынфекцыі. Натуральна, прадугледжана своечасовая ізаляцыя хворага або з падазрэннем на захворванне як работніка, так і навучэнца», – дадала загадчык аддзела.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы