RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ратавальнікі 11 разоў за суткі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 5 пажараў у Асіповічах, Бабруйскім, Быхаўскім, Горацкім і Магілёўскім раёне, 11 разоў ратавальнікі выязджалі натушэнне сухой расліннасці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Страшную знаходку ўвечары 28 сакавіка выявіла жыхарка в. Паршына Горацкага раёна прыкладна за 200 м ад дома – на выгаралым полі без прыкмет жыцця ляжаў яе 63-гадовы муж. Вакол на плошчы 50 кв. м гарэла трава. Ратавальнікі ўтаймаваліполымя падручнымі сродкамі. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Асноўная версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні сухой расліннасці. Праверку па факце гібелі праводзіць Горацкі раённы аддзел Следчага камітэта РБ.

Вольга Нехарошых падкрэсліла: наперадзе выхадныя, а гэта значыць, што многія прымуцца прыводзіць у парадак прылеглыя да дома тэрыторыі. Для бяспечнай уборкі неабходныя наступныя ўмовы: зацішнае надвор’е, ёмістасць з вадой аб’ёмам не менш за 10 л, вычышчаная ад верхняга пласта глебы пляцоўка(шырынёй не менш 0,25 м), адлегласць ад якой павінна быць не менш за 10 м да будынкаў, 20 м да ляснога масіва і 30 м да сцірты сена і саломы. Мангал або грыль бяспечна ўстанаўліваць на адлегласці не менш за 4 м ад дома.

«Пры выяўленні пажару сухой травы – не праходзьце міма, – адзначыла ВольгаНехарошых. –Траву, якая толькі пачала гарэць, можна патушыць самастойна. Выкарыстоўвайце для тушэння звязкі дубцоў або галінак лісцяных дрэў, шчыльную тканіну, мокрую вопратку. Наносьце слізгальныя ўдары па абзе агню збоку ў бок ачага пажару, як бы змятаючы полымя. Галіны, тканіну пасля кожнага ўдару перагортвайце, каб яны такім чынам астуджаліся і не загарэліся. Патушыўшы пажар, не сыходзьце да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не разгарыцца зноў. Калі ж вы разумееце, што самастойна пагасіць полымя не атрымаецца, неадкладна паведаміце пра здарэнне па тэлефоне 101 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая