Ратавальнікі Магілёўскай вобласці 18 разоў за мінулыя суткі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Адзін з такіх пажараў скончыўся сур’ёзным траўмаваннем. 2 красавіка ў пойме ракі Кашанка каля в. Шыркі Мсціслаўскага раёна загарэлася трава. Агонь, які падганяў вецер, падбіраўся да вёскі, і мясцовыя жыхары, выклікаўшы ратавальнікаў, сталі падручнымі сродкамі стрымліваць полымя. Не застаўся ў баку і 63-гадовы пенсіянер. Пры тушэнні пажару на ім загарэліся штаны, ён збіў полымя і пайшоў дадому, адкуль яго з апёкамі 29% цела шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя. Плошча ўзгарання сухой расліннасці перавысіла 1 га. Тушэнне работнікі МНС праводзілі падручнымі сродкамі. Таксама месца гарэння было абпахана трактарам з плугамі. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.
Тры пажары адбылося ў Чавускім раёне і ўсе, як мяркуецца, праз выпальванне травы. Каля 13.00 пад вогненную хвалю патрапілі адрыны, размешчаныя ў САТ «Райскі куток» каля в. Антонаўка. Полымя цалкам знішчыла два будынкі.
Прыкладна ў гэты ж час стыхія знішчыла лазню і хлеў у в. Драчкава.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары