Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе ў Беларусі з 5 па 14 ліпеня ўключна. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
Наступным этапам выбарчай кампаніі стане перадвыбарная агітацыя. Так, не пазней за 20 ліпеня будуць надрукаваны агульныя плакаты з біяграфічнымі звесткамі кандыдатаў у Прэзідэнты для размяшчэння на ўчастках для галасавання, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, якія накіруюць выбаршчыкам.
Як паведамлялася, дакументы для рэгістрацыі ў Цэнтрвыбаркам падала сем чалавек. Гэта Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Валерый Цапкала, Сяргей Чарачэнь.
Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Па каляндарным плане датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, г. зн. 23 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13