Спартыўныя школы Беларусі, у тым ліку Магілёўскай вобласці, па выніках праекта «Алімпійскі шлях» атрымаюць Br222,5 тыс., паведамляецца на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У праекце маглі узяць удзел беларускія атлеты – пераможцы і прызёры II Еўрапейскіх гульняў.
Пры паспяховым выступленні і выкананні пэўных крытэрыяў спартсмен атрымліваў права выбраць спартыўную навучальную ўстанову, якой Прэзідэнцкі спартыўны клуб акажа спонсарскую дапамогу. У выніку прадстаўнікі 11 відаў спорту выбралі 17 розных спартыўных навучальных устаноў, у якія будзе накіравана матдапамога.
Найбольшую суму ў праекце зарабіў Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву, які падрыхтаваў срэбных медалістак ў стральбе з лука Карыну Казлоўскую, Ганну Марусаву і Карыну Дэмінскую, чэмпіёнку ў жаночай барацьбе Ірыну Курачкіну і бронзавага медаліста каратыста Арцёма Краўцова. Прэзідэнцкі клуб накіруе ў гэтую ўстанову Br32,5 тыс.
Таксама спонсарскую дапамогу ў суме Br17,5 тыс. атрымае Магілёўская абласная СДЮШАР прафсаюзаў «Бярэзіна».
Арганізатары праекта спадзяюцца, што поспехі беларускіх спартсменаў у Мінску стануць пралогам і стымулам да іх не менш запамінальных выступаў у алімпійскім Токіа-2020.
Прэзідэнцкі спартыўны клуб рэалізаваў праект «Алімпійскі шлях» пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму, фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
Дарэчы, у Еўрапейскіх гульнях у Мінску ўдзельнічалі 86 спартсменаў, якія атрымлівалі стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і заваявалі 42 медалі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе