RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў Бабруйску плануюць завяршыць праз два гады

Рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў Бабруйску плануюць завяршыць праз два гады. Аб’ект называюць у ліку самых значных у сацыяльнай сферы вобласці.

Праект і карэкціроўкі да яго зрабіў «Магілёўграмадзянпраект». Бальніца як была, так і застанецца на 150 месцаў. Але з’явяцца 4 сучасныя ліфты, прынцыпова новая сістэма вентыляцыі, тэрмашуба, а таксама шатровы дах. Агульная сума, у якую ацэньваецца будоўля, – больш за Br10 млн.

З пачатку рэканструкцыі і рамонту будынкаў Бабруйскай дзіцячай бальніцы прайшло роўна два месяцы. За гэты час спецыялісты мясцовага міжраённага домабудаўнічага камбіната асцярожна разбурылі старыя канструкцыі, вывезлі дзве сотні машын са смеццем. На ўзмацненне сцен бальніцы спатрэбілася 35 т жалеза. Паралельна з будаўніцтвам ужо выбіраюць плітку і фарбу для сцен, мэблю і ўсё начынне, якое павінна быць сучасным, прыгожым і дапамагаць дзецям ісці на папраўку.

Вядома, узвесці новае лягчэй, чым рэканструяваць будынкі 1963 і 38-га гадоў, але будаўнікі гатовы справіцца з пастаўленай задачай. Дарэчы, апошні раз капітальны рамонт у старой бальніцы рабілі ў 80-х гадах мінулага стагоддзя.

Па матэрыяле ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая