Горацкія аграномы і ў гэтым годзе не падкачалі з цукровым бураком. Гатовы пабіць леташні рэкорд –амаль 1000 цэнтнераў з гектара.
Стабільнымі лідарамі ў апрацоўцы цукровых буракоў на Магілёўшчыне ў апошнія гады застаюцца земляробы Горацкага раёна. Ужо на першым этапе ўборкі сёлета сярэдняя ўраджайнасць у раёне на 165 цэнтнераў вышэйшая за сярэднеабласную.
У цэлым на магілёўскіх землях клубні цукровых буракоў сфармаваліся не такімі важкімі, як у мінулым годзе, у сярэднім на 44 цэнтнеры ніжэй. Але вось у Горках на падзенне ўраджайнасці не наракаюць, збіраюць па 549 цэнтнераў з гектара (у вобласці – 384 цэнтнеры). І галоўным залогам роўнага і стабільнага ўраджаю горацкія аграномы лічаць вернасць тэхналагічным прынцыпам вырошчвання культуры.
– Сёлетні ўраджай будзе не горш за леташні, – расказала намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Горацкага райвыканкама Алена Мачульская. – Гэту культуру ўжо амаль дзясятак гадоў апрацоўваеўсе дзевяць нашых сельгаспрадпрыемстваў. Аграномы вывучылі ўсе тонкасці тэхналогіі і ні на крок ад іх не адступаюць. У ДСГУ «Горацкая сортавыпрабавальная станцыя», напрыклад, у мінулым годзе сабралі цукровых клубняў амаль па 1000 цэнтнераў з гектара. І сёлета можам нават перасягнуць гэты вынік.
У адрозненне ад горацкіх буракаводаў, большасць калег канстатуе падзенне ўраджайнасці, у першую чаргу – на пясчаных землях.
– У гэтым сезоне вегетацыйны перыяд для цукровых буракоў праходзіў не ў самых спрыяльных умовах,– сцвярджае намеснік начальніка Магілёўскага райсельгасхарча Аляксей Шуплякоў. – Сёння мы па раёне атрымліваем па 400 цэнтнераў з гектара. Пашанцавала гаспадаркам з цяжкімі ўрадлівымі глебамі. Гэта ААТ «Цішоўка» і «Авангард», дзе прагнозы на ўраджай добрыя, вышэй за леташнія. У астатніх надзеі на ўраджай невялікія.
У аграрную эканоміку сёння ўмешваецца не толькі надвор’е, але і курс долара. Многія спецыялісты выказваюць асцярогу, што павышэнне курсу сыграе злы жарт у славутай рэнтабельнасці цукровых буракоў. Таму галоўнай мэтай буракаводаў застаюцца высокія паказчыкі ўраджайнасці. А нізкія вынікі хутчэй паставяць падножку бураковай справе, чым прынясуць карысць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05