Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 20 студзеня па 20 лютага. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нядобрых.
«У 2019 годзе ў рэгіёне зарэгістравана 778 пажараў, якія забралі жыцці 76 чалавек, у тым ліку 2 дзяцей, – адзначыла суразмоўца. – Прычыны надзвычайных сітуацый банальныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей у рэспубліцы аб’яўлена спецыяльная акцыя, якая ў Магілёўскай вобласці будзе складацца з пяці этапаў.
20–26 студзеня праект ахопіць цэнтры бяспекі, наркадыспансеры, а таксама апорныя пункты грамадскага правапарадку. Мэтавая аўдыторыя – асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Тут сумесна з прадстаўнікамі УУС, БРСМ, БДПА, БГА «Выратавальнік», «Чырвоны Крыж» ратавальнікі правядуць мерапрыемства «Цвярозы погляд на бяспеку».
З 27 студзеня па 2 лютага прафілактычныя гутаркі, дэманстрацыя відэафільмаў, віктарыны па АБЖ, канцэртныя праграмы з абавязковым уручэннем навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі пройдуць на адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прыярытэт будзе аддадзены навучанню пажылых людзей, адзінокіх грамадзян правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
3–7 лютага пад прафілактычны ўдар патрапяць працоўныя калектывы. Акцыя пройдзе ў санаторыях, на прадпрыемствах, у арганізацыях. Прадстаўнікі МНС, а таксама актывісты БМГАВП, работнікі ўстаноў культуры правядуць лекцыі, тэматычныя конкурсы і віктарыны, прадэманструюць фільмы і ролікі па тэматыцы АБЖ, прапануюць канцэртныя праграмы.
10–14 лютага эстафету бяспекі падхопяць ВНУ, ССНУ, ліцэі, каледжы. Праграма, як і прадугледжвае мэтавая аўдыторыя, дынамічная: тэматычныя гульнявыя праграмы і дыскатэкі, ток-шоу, прафілактычныя гутаркі і адпрацоўка планаў эвакуацыі ў выпадку пажараў і НС. Мерапрыемствы адбудуцца як на базе навучальных устаноў, так і ў інтэрнатах.
Фінальны 5-ы этап пройдзе 17–20 лютага. Жыхароў вобласці чакаюць на адкрытых пляцоўках, у буйных гандлёвых цэнтрах, рынках і г.д. Ратавальнікі правядуць тут конкурсы і віктарыны на веданне асноў бяспечных паводзін, навучаць правільным паводзінам у НС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46