Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, пройдзе на Магілёўшчыне з 11 мая па 1 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Паводле слоў суразмоўцаў, мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам і арганізацыі агульнай бяспекі. Акцыя пройдзе ў чатыры этапы.
11-15 мая тэматычная праграма будзе арганізавана на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей: у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, кінатэатрах, дзіцячых тэатрах. Тут размесцяць інтэрактыўныя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі, гульнямі, уручэннем прызоў, наглядна-выяўленчай прадукцыяй.
16-24 мая асноўны акцэнт будзе зроблены на работу з бацькамі. Ратавальнікі і валанцёры з прафілактычнай місіяй накіруюцца ва ўстановы аховы здароўя. У дзіцячых паліклініках яны наведаюць кабінеты здаровага дзіцяці, у жаночых кансультацыях – школы мацярынства, бальніцах – палаты сумеснага знаходжання дзяцей і бацькоў. Таксама сустрэчы пройдуць у спартыўных школах, цэнтрах пазашкольнай адукацыі, дашкольных і агульнаадукацыйных установах.
27-30 мая ўдзельнікамі праекта стануць шматдзетныя сем’і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Асаблівая «фішка» гэтага этапу – правядзенне спартыўнага свята «Мама, папа, мы – в безопасности сильны!».
31 мая – 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, тэматычныя мерапрыемствы адбудуцца на адкрытых пляцоўках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01