Мама чатырох сыноў, санітарка тэрапеўтычнага аддзялення Горацкай бальніцы Таццяна Курко – пра тое, чаму пойдзе на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
– Мне як маме неабыякава, па якіх законах будзе жыць наша грамадства ў найбліжэйшы час. З нараджэннем чацвёртага сына ў 2015 годзе быў прызначаны сямейны капітал. За школьныя падручнікі мы ўносім 50%, а харчаванне дзяцей – бясплатнае. Сабраць хлопцаў да новага навучальнага года дапамаглі райвыканкам і прафсаюз па месцы працы.
Два разы на год дзеці праходзяць аздараўленне бясплатна. Вось сёння еду забіраць дзіця з санаторыя «Космас» у Бабруйску. Калі была неабходнасць, мы атрымлівалі дзяржаўную адрасную дапамогу. Двойчы нам давала рэчы і прадуктовы набор раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа.
Я яшчэ даглядаю маму, прыкаваную да ложка, і мне кампенсуюць выдаткі на тыя ж памперсы, ёсць ільготы на лекі. Дапамога ад дзяржавы істотная, і мы вельмі ўдзячныя за ўсё. Хочацца, каб захавалася сацыяльная накіраванасць. А для гэтага трэба выбраць дэпутата адказнага і актыўнага, які чуе і бачыць праблемы людзей, будзе імкнуцца іх вырашаць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.07.2025 - 15:34
Размеркаванне скончылася, а праца - не. Калі маладыя спецыялісты вырашаюць застацца
24.07.2025 - 10:27
Аддача, дысцыпліна і арганізаванасць: аграрый - аб складнікаў поспеху на ўборачнай
22.07.2025 - 09:19
Вытрыманы ў духу часу вобраз - дэпутат выказалася аб адзенні дзелавога стылю ў школе
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
21.07.2025 - 09:06