Наталля і Дзмітрый Гурэевы прыйшлі на выбарчы ўчастак, які размясціўся ў Палацы гімнастыкі ў Магілёве, разам са сваімі пяццю дзецьмі. Кажуць, звычайна наглядаць за імі просяць сяброў ці сваякоў, але сёння тыя самі на выбарах.
Збіраліся, прыбіраліся, як на свята:
– Мы ўпэўнены, што многімі справамі карысна займацца ўсёй сям’ёй, а хадзіць на галасаванне – тым больш. Гэта выдатны прыклад для дзяцей.
Паколькі Гурэевы не ведаюць кандыдатаў асабіста, то, каб вызначыцца з выбарам, яны ўважліва вывучалі ў ліку іншых пазіцый іх сямейнае становішча. Муж і жонка ўпэўнены: калі чалавек «пацягнуў» сям’ю, праявіў сябе сумленным, верным, клапатлівым, то і дзяржаўныя пытанні яму можна даверыць. Але гэта пры абавязковай добрай адукацыі і прафесійнага вопыту ў сваёй сферы.
CБ, фота - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 10:33
Мультымедыйны фармат, інтэрактывы, эфект прысутнасці. Чаму варта наведаць Музей Славы Магілёўшчыны
30.07.2025 - 10:26
Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 жніўня
29.07.2025 - 14:49
Рыхтуюцца змены ў закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб
29.07.2025 - 09:53
Святыня, схаваная пад мастом. У Магілёве пакладзены пачатак адраджэння Траецкага храма
28.07.2025 - 14:53
У Мінпрацы нагадалі, хто можа атрымаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года
28.07.2025 - 11:53
Інтэрактыўныя гіды і экстрэмальныя веламаршруты - актыўны турызм