Шматфункцыянальны сяміпавярховы корпус замест старых пабудоў можа з’явіцца на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі перспектыўнага праекта выказалі гатоўнасць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас наведвання абноўленага радзільнага дома.
Працэс далейшага ўдасканалення медыцынскай службы горада будзе працягнуты, адзначыў у гутарцы з журналістамі Уладзімір Каранік. Ён падкрэсліў, што з кіраўніком дзяржавы ўзгоднена ідэя аб стварэнні сеткі апорных клінік у кожным рэгіёне. Натуральна, Магілёў – адзін з гарадоў, дзе павінна быць сучасная шматфункцыянальная ўстанова аховы здароўя. А паколькі бальніца ХМД ужо сёння абслугоўвае не толькі жыхароў абласнога цэнтра, але і найбліжэйшых раёнаў, яна можа стаць такім апорным медцэнтрам.
Леанід Заяц, у сваю чаргу, паведаміў аб планах па зносе ў 2020 годзе часткі старых будынкаў бальніцы і закладцы падмурка новай медустановы.
Магілёўская гарбальніца – адна з найстарэйшых устаноў аховы здароўя ў вобласці і рэспубліцы – працуе з 1802 года. Як расказаў галоўны ўрач бальніцы Павел Арахоўскі, цяпер тут налічваецца 22 корпусы і дзве трэці з іх – будынкі старой пабудовы: барачнага тыпу, з высокімі столямі, адсутнасцю санвузлоў. Паведамлення паміж імі няма. Гэта абцяжарвае аказанне паслуг, негатыўна адбіваецца на аператыўнасці ўзаемадзеяння. Укладваць сродкі ў рамонт такіх карпусоў, іх рэканструкцыю і аднаўленне няма сэнсу. Мэтазгодней знесці і пабудаваць новы шматпавярховы цэнтр, які дазволіць размясціць усе асноўныя службы і падраздзяленні ў адным месцы, стварыць больш камфортныя ўмовы працы для медперсаналу і знаходжання пацыентаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы