Рус Бел Eng 中文

Снегаходам і трасаўкладчыкам папоўнілася спартыўная база Чавускай СДЮШАР

У Чавусах адбылася сустрэча алімпійскіх чэмпіёнаў з выхаванцамі мясцовай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Прадстаўнікі СМІ, моладзь маглі задаць пытанні знакамітым біятланістам Дзінары Алімбекавай, Ірыне Крыўко, Сяргею Новікаву. Юныя спартсмены бралі аўтографы і рабілі сэлфі з зоркамі беларускага спорту. Гасцямі мерапрыемства таксама сталі старшыня ГА «Беларуская федэрацыя біятлона» Андрыян Цыбульскі, старшыня Магілёўскай абласной федэрацыі біятлона Аляксандр Церахаў, старшыня Чавускага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Яфімчыкаў, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мацюлін, трэнеры, выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, а таксама работнікі, спецыялісты Беларускай федэрацыі біятлона, аматары спорту.

На сустрэчы не раз адзначалася, што Чавускі раён становіцца стартавай пляцоўкай для будучых алімпійцаў і чэмпіёнаў спаборніцтваў розных узроўняў, што з’яўляецца доказам планамернай палітыкі кіраўніцтва рэгіёна і годнай працы трэнераў дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Не абышлося без падарункаў. Аляксандр Яфімчыкаў перадаў Чавускай СДЮШАР спортінвентар, а дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту Аляксандр Гагіеў – сертыфікат на Br15 тыс. Ад Беларускай федэрацыі біятлона спартыўная ўстанова атрымала сертыфікат на спартыўнае абсталяванне – снегаход і трасаўкладчык, а зямляк Сяргей Новікаў паднёс у падарунак школе акустычную сістэму. 

Андрыян Цыбульскі ў сваім выступе адзначыў, што ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца Беларуская федэрацыя біятлона, якая ў 2019 годзе адзначае 60-годдзе. Ён уручыў ганаровы знак Федэрацыі Дзінары Алімбекавай і Сяргею Новікаву. Таксама ганаровы грамадзянін Чавускага раёна атрымаў сертыфікат на спартыўны інвентар ад беларускага клуба біятлона.

У Чавускім раёне фізічная культура, спорт і турызм стаяць у шэрагу важных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі, а ў мясцовай СДЮШАР прафесіяналы прышчапляюць хлапчукам і дзяўчынкам любоў да спорту, павагу да існуючых традыцый. А тым з іх, хто вырашыў стаць прафесійным спартсменам, дапамагаюць зрабіць першыя, але вельмі важныя крокі ў кар’еры. Выхаванцы дзіцяча-юнацкай школы штогод займаюць прызавыя месцы па біятлоне на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Юным спартсменам ёсць з каго браць прыклад, ёсць да чаго імкнуцца. 

Ветэраны спорту Міхаіл Ракаў, Раіса Луферава, Васіль Хліманкоў, Вольга Тужыкава, Сяргей Тамшоў атрымалі ў падарунак сувеніры і кветкі. Марыя Шыпікава пажадала поспехаў усёй беларускай зборнай. Ёй выхаванка Дынара Алімбекава выказала сваю падзяку за пуцёўку ў вялікі спорт і ўручыла кнігу «60 гадоў беларускаму біятлону» і кветкі. Словы падзякі гучалі і на адрас бацькоў чэмпіёнаў.

Па матэрыяле chausynews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая