Рэспубліканскую спартакіяду школьнікаў па скачках на батуце прымаў Магілёў. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «БАГІМА» імя А. Р. Мішчанкі.
У спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 70 спартсменаў 2003 года нараджэння і маладзейшыя. Па выніках выступленняў прадстаўнікі Магілёўшчыны занялі другое месца ў агульнакамандным заліку першынства. Найлепшымі сталі батутысты Віцебшчыны. Бронза дасталася атлетам Гомельскай вобласці.
Сярод дзяўчат у камандных спаборніцтвах Прыдняпроўскі край падняўся на першую прыступку п’едэстала дзякуючы паспяховым выступленням Віялеты Бардзілоўскай, Ксеніі Мысліўчык, Кацярыны Бабынскай і Юліі Костусевай.
Спартсменкі таксама не засталіся без узнагарод і ў асабістым заліку. Так, у індывідуальных скачках па праграме майстроў спорту Віялета Бардзілоўская заняла трэцяе месца. Кацярына Бабынская і Юлія Костусева заваявалі медалі з залатым адлівам у сінхронных скачках. У гэтым жа відзе другімі сталі Данііл Пшэнка і Вадзім Нявераў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 16:42
16.09.2025 - 14:15
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ