Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі два залатыя медалі ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер». Турнір праходзіў у цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» 8 і 10 лютага.
Так, у старэйшай узроставай групе ў юнакоў не было роўных на дыстанцыі 3 км з двума агнявымі рубяжамі Глебу Блізнякову з Магілёўскай вобласці. Біятланіст пераадолеў дыстанцыю за 7 хв 53.1 сек. і пры гэтым не дапусціў ніводнага промаху на агнявых рубяжах.
У сярэднім узросце найлепшым стаў наш Ягор Чаркасаў. Прадстаўнік Клімаўшчыны паказаў найлепшы вынік на дыстанцыі 2,4 км. Ён бездакорна правёў стральбу і фінішаваў першым з часам 7 хв 2,9 сек.
У змешаных эстафетах зборным Магілёўскай вобласці дасталіся «драўляныя» медалі ў трох узростах.
У малодшай групе на найвышэйшую прыступку п’едэстала паднялася каманда Мінска з вынікам 27 мін 11,2 сек. Сярэбраную ўзнагароду заваявала зборная Мінскай вобласці – 27 мін 32,7 сек. Бронзавы медаль дастаўся гродзенскім спартсменам, якія адсталі ад лідара гонкі на 1 мін. 46,8 сек. За крок ад п’едэстала гонару спынілася зборная Магілёўскай вобласці. Ганна Дабравольская, Ксенія Фралова, Павел Жураўлёў і Сцяпан Кучаравы пераадолелі дыстанцыю 4х1,8км за 29 хв. Менш за секунду дзяцей аддзяліла ад трэцяга і дзве – ад другога месцаў.
Першае месца ў змешанай эстафеце 4х2,4км у сярэднім узросце заваявала каманда Мінска з вынікам 30 мін 37,8 сек. Другое месца занялі спартсмены з Мінскай вобласці з адставаннем ад лідараў гонкі ў 30,6 сек. Трэцяя пазіцыя дасталася атлетам з Гомельскай вобласці – 31 хв 26,5 сек. Каманда Магілёўскай вобласці вярнулася дадому з прыкрым чацвёртым месцам. Паліна Цыбульская, Анастасія Котава, Максім Кароўкін і Ягор Чаркасаў правялі гонку за 31 мін., скарыстаўшыся ўсяго двума дадатковымі патронамі на двух агнявых рубяжах.
З «драўлянымі» ўзнагародамі дадому паехала зборная рэгіёна і ў старэйшай узроставай групе (2003-2004 год нараджэння). Усяго 2 сек. аддзяліла нашу каманду ў складзе Кацярыны Удавенка, Ніны Снытко, Ільі Пасечнага і Глеба Блізнякова ад трэцяга месца (час на дыстанцыі – 36 хв 25,4 сек.). Наймацнейшай стала каманда Мінска – 32 мін 25,1 сек. На другой пазіцыі размясціліся спартсмены з Гомельскай вобласці (адставанне 48,6 сек.), на трэцім радку выніковага пратаколу знаходзіцца каманда Гродзенскай вобласці (адставанне 1 мін. 54,7 сек.).
Фотаздымкi - БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе