RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі Магілёўскага мікрараёна «Сонечны»

Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі мікрараёна «Сонечны». Такі дыялог з магілёўцамі, якія пражываюць у гэтай мікразоне, праходзіў другім разам. Папярэдніадбыўся менш за год таму. Падчас гутаркі не толькі гучалі пытанні, але і было нямала інфармацыі аб працы па рэалізацыі прапаноў, якія паступілі восенню 2019 года на адрас губернатара і гарадской выканаўчай улады.

Так, на праезджай частцы паблізу СШ №41 практычна адразу ўсталявалі неабходную для бяспекі дзяцей штучную няроўнасць. Прыкметная праца па азеляненні тэрыторыі, як заўважылі жыхары мікрараёна. Наводзяць парадак на Фацінскім заліве, дзе, дарэчы, прадугледжана ўладкаванне пляжа. Мяняецца і тэрыторыя ў раёне перасячэння вуліц Цярохіна і Златавустаўскага. Тут запланавана размяшчэнне пешаходных, бегавых і веладарожак, гульнявых і спартыўных пляцовак з бетонным, пліткавым і гумовым пакрыццём, устаноўка малых архітэктурных формаў. У найбліжэйшы час увесь комплекс работ будзе завершаны.

Вяслярны канал, які на працягу многіх гадоў быў даўгабудам, цяпер перабудоўваюць у фізкультурна-аздараўленчы комплекс. На першым этапе, які плануюць завяршыць у бягучым годзе, маюць намер здаць у эксплуатацыю трохпавярховы адміністрацыйна-спартыўны будынак з трэнажорнай залай, заламі для адзінаборстваў, бокса, барацьбы, з цірам для стральбы з лука, пакоямі для спартсменаў і кафэ. У 2021-м пачнуць функцыянаваць два басейны. Адзін будзе 50-метровым з дзесяццю дарожкамі і неабходным наборам абсталявання для вучэбна-трэніровачных збораў і правядзення спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню. Другі басейн даўжынёй 25 м на 7 дарожак будзе прызначаны для аматараў плавання і здаровага ладу жыцця. Займаюцца рэалізацыяй праекта спецыялісты ААТ «Будаўнічы трэст №17». Аб’ект абыдзецца ў значную суму –каля Br43 млн. Яго рэалізацыя стала магчымай дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы, падкрэсліў Леанід Заяц.

Цікавіла прысутных пытанне правядзення капітальнага рамонту ў паліклініцы №5. Было агучана, што зараз галоўнае –завяршыць работы, якія забяспечаць бяспеку людзей у будынку. Далей установу аховы здароўя абавязкова ўключаць у інвестыцыйную праграму вобласці на 2021 год, каб адшукаць сродкі для далейшага абнаўлення.

З агучаных планаў на перспектыву –намер на пляцоўцы ў раёне заліва пабудаваць два 14-павярховыя дамы, натуральна, з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.

    

Акрамя непасрэдна развіцця мікрараёна «Сонечны», Леанід Заяц нямала гаварыў аб рэгіёне, краіне ў цэлым, будучыні кожнага жыхара Беларусі. Старшыня аблвыканкама падкрэсліў асаблівую каштоўнасць таго, што мы жывём у свабоднай і незалежнай рэспубліцы. У кожнага ёсць магчымасць працаваць і зарабляць грошы. Пенсіянеры своечасова атрымліваюць пенсіі, дзеці вучацца ў ВНУ, многім прадастаўлена гарантаванае першае месца працы і выплачваецца стыпендыя, а хлопцы служаць у межах краіны. Кожны з нас, не задумваючыся, спакойна выходзіць на вуліцу, бо ведае, што там бяспечна.

У Беларусі створаны ўсе ўмовы, каб можна было адпачыць, паправіць здароўе, канстатаваў Леанід Заяц. У прыватнасці, у нашым рэгіёне пастаянна ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя. Зусім нядаўна былі ўведзеныя ў строй радзільны дом Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, лячэбны корпус раённай бальніцы ў Асіповічах. Завяршаецца будаўніцтва ўнікальнай паліклінікі ў магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. На чарзе – кардыяхірургічны цэнтр абласной бальніцы, радыелагічны корпус абласнога анкалагічнага дыспансера, новы будынак інфекцыйнай бальніцы, які размясціцца на тэрыторыі Магілёўскай бальніцы №1.

Сёння кожны бачыць на паліцах магазінаў багацце прадуктаў харчавання, у тым ліку айчыннай вытворчасці. А харчовая незалежнасць –гэта аснова дзяржавы, адзначыў кіраўнік рэгіёна. Акрамя таго, краіна экспартуе лішкі прадукцыі на $5,8 млрд.

У краіне створаны камфортныя ўмовы для замежных турыстаў, і яны з задавальненнем прыязджаюць да нас, таму што Беларусь – гасцінная і бяспечная краіна.

«Усе гэтыя і многія іншыя дасягненні – заслуга народа і нашага Прэзідэнта», – падсумаваў Леанід Заяц.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая