Студэнцкія атрады ў Чавускім раёне актыўна працуюць, набываючы неабходны для жыцця вопыт у працы. Для старшакласнікаў –гэта добрая школа жыцця. Цяпер яны могуць называць сябе дарослымі, бо менавіта цяпер яны вучацца самастойна зарабляць і разумець, што кожны рубель у кашалёк трапляе няпроста.
Многія з маладых людзей працуюць у летні перыяд ужо не першы год. Сярод іх Віка Уласава, Мікіта Харунжы, Артур Наскоў і Ірына Шагінава. Але ёсць і пачаткоўцы –Паліна Жаўлакова, Галіна Ташбаева, Ангеліна Панадысева і Павел Квецень. На кожнага байца аформленыя ўсе належныя дакументы: тэрміновыя дагаворы, страхавыя полісы і працоўныя кніжкі. У дакументах студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза С. І. Чубукова адзначана: хлопцы працуюць на пасадзе падсобных рабочых зернятока ў ААТ «Сасновы бор горада Чавусы». На працягу 10 дзён яны рыхтуюць пляцоўкі пад складаванне збожжа.
Паводле слоў камандзіра студатрада Ганны Катанковай, дзяўчынкі і хлапчукі старанна ставяцца да працы, выконваючы пастаўленыя задачы на сумленне. Часта пачаткоўцы задаюць тэмп старэйшым таварышам.
Ганна Катанкова таксама адзначыла, што 8 яе падапечных – выдатнікі не толькі ў працы на зернятоку. Хлопцы добра вучацца, плануюць будучыню. Да прыкладу, Мікіта Харунжы хоча стаць аўтаслесарам. З такой прафесіяй дакладна не прападзеш. Пра Паўла Квеценя ў раённай газеце «Іскра» пісалі неаднаразова. Хлопец мэтанакіраваны, таленавіты і разумны. Вельмі шмат часу надае любімаму прадмету –нямецкай мове.
Яшчэ адзін студэнцкі атрад імя Героя Савецкага Саюза Л. Я. Маневіча ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Чавусы» складаецца з 17 байцоў. Падлеткі працуюць у лесагадавальніку Мокрадскага лясніцтва ДЛГУ «Чавускі лясгас».
Начальнік лесагадавальніка Надзея Галымава расказала, што школьнікі займаюцца ў асноўным прополкай елак.
Раман Зяткін, камандзір студатрада, адзначыў, што гэта нялёгкі від працы і патрабуе ад чалавека вынослівасці і цярпення. Тым не менш, усе дзеці з працай спраўляюцца.
По матэрыялах chausynews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59