Пятае свята «Дранік-фэст» адбудзецца ў Магілёве 28 верасня з 12.00 да 18.00. Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стане этнахутар «Зялёны гай». Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Як і ў мінулыя гады, у аснове фестывалю – конкурс на самае лепшае прыгатаванне дранікаў, якія стануць пачастункам для гледачоў. Заявіць на кулінарнае спаборніцтва сваю каманду могуць усе. Трэба сабраць ад 2 да 5 чалавек, назапасіцца бульбай у колькасці не менш за мяшок, быць гатовым смажыць дранікі і частаваць імі гасцей свята. Пляцоўку, мангал і дровы ўдзельнікам дадуць бясплатна арганізатары.
Суразмоўцы дадалі, што на мерапрыемстве будзе ўручаны прыз «Залатая цёрка» за найлепшыя дранікі ў аб’ектах грамадскага харчавання Магілёва. Таемныя наведвальнікі ўжо цяпер дэгустуюць стравы ва ўстановах горада.
Акрамя кулінарнай часткі, на фестывалі прадугледжана забаўляльная праграма, якая ўключае жывую музыку, танцы, конкурсы, незвычайныя выставы і інш. Будуць уладкаваны крэатыўныя фотазоны, пройдуць майстар-класы. Запланавана праца кірмашу хатніх нарыхтовак і хэнд-мэйд вырабаў рамеснікаў.
Жадаючыя далучыцца ў камандзе «Дранік-фэста» ў якасці валанцёра, ўдзельніка конкурсу, артыста, спонсара або ў іншай ролі могуць напісаць арганізатарам з дапамогай формы зваротнай сувязі..
Дарэчы, «Дранік-фэст» – сямейнае свята, таму яно пройдзе без алкаголю і тытунёвага дыму.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання пры падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва