Рус Бел Eng 中文

Традыцыйным друкаваным СМІ неабходна актывізаваць працу ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках – Кацярына Музычэнка

Традыцыйным друкаваным СМІ неабходна актывізаваць дзейнасць у Інтэрнэце і сацыяльных сетках. На гэта звярнула ўвагу сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта.

Паводле яе слоў, адзін з важных напрамкаў работы ідэалагічнага актыву сумесна з журналісцкай супольнасцю дзяржаўных СМІ – фарміраванне канструктыўнай грамадскай думкі, супрацьстаянне дэструктыўнаму ўплыву, узняцце іміджу нашай краіны. Сучасная інфармацыйная прастора шматвектарная. Яна нацэлена на розныя групы жыхароў, у тым ліку моладзь, прадпрымальнікаў, пенсіянераў, людзей, не занятых у эканоміцы. Пры гэтым для розных катэгорый грамадзян і інфармацыйныя крыніцы разнастайныя. Гэта могуць быць і традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі, і сеткавыя рэсурсы.

Аператыўнае атрыманне якаснай, даступнай і аб’ектыўнай інфармацыі сёння з’яўляецца адной з асноўных патрэбаў людзей, падкрэсліла Кацярына Музычэнка. І калі традыцыйныя СМІ маюць пастаянную аўдыторыю і ў асноўным разлічаны на дарослае насельніцтва са сталым светапоглядам і перакананнем, то моладзь атрымлівае інфармацыю, актыўна абмяркоўвае актуальныя тэмы, дзеліцца меркаваннем у сетцы Інтэрнэт. «Нам усім неабходна быць наперадзе ў засваенні самых сучасных ведаў і інфармацыйных тэхналогій. Улічваючы той факт, што давер да дзяржаўнай інфармацыі ў насельніцтва высокі, мы проста абавязаны ствараць і развіваць мультымедыйную прастору. І ў гэтым яшчэ дастаткова наяўных рэзерваў», – заўважыла начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Так, з 1 снежня 2018 года ўступілі ў дзеянне змены і дапаўненні ў Закон «Аб сродках масавай інфармацыі», разлічаныя на тое, каб зрабіць беларускае інфармацыйнае поле больш цывілізаваным, адпаведным духу часу і літары закона, у тым ліку інфармацыйнае поле інтэрнэт-крыніц. І першым у рэспубліцы з рэгіянальных СМІ сваё сеткавае выданне ў Міністэрстве інфармацыі зарэгістравала інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».

Праца па прасоўванні прадукцыі СМІ ў сетцы Інтэрнэт праводзіцца ўсімі рэдакцыямі вобласці, адзначыла Кацярына Музычэнка. Прыярытэтным напрамкам пры гэтым з’яўляецца актыўнае распаўсюджванне інфармацыі і інтэграцыя медыяплатформаў: Інтэрнэт і мабільных версій, аўдыявізуальных рэсурсаў. Якасным кантэнтам напоўнены сайты газет «Голас Касцюкоўшчыны», «Іскра», «Веснік Магілёў», «Шлях Кастрычніка», «Ударны фронт», «Горецкий вестник», партала газеты «Бабруйскае жыццё», навінавага партала інфармагенцтва «Магілёўскія ведамасці». Развіваюцца і метады прасоўвання дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў сацыяльных сетках. Самыя папулярныя сярод мясцовых СМІ – «ВКонтакте» і «Аднакласнікі».

«Захоўваючы аналітычную накіраванасць і інтэлектуальнае напаўненне фарміраванага інфармацыйнага кантэнту, дзяржаўныя СМІ выступаюць аўтарытэтнай процівагай «фэйкавай» сеткавай інфармацыі, – звярнула ўвагу Кацярына Музычэнка. – З улікам гэтага мы абавязаныя несці сур’ёзную адказнасць за працу ў сетках. Але, на жаль, ёсць факты практычна непрацоўных акаўнтаў або доўгі час не актуалізаваных». Акрамя таго, у блогасферы працуюць адзінкі журналістаў вобласці. Не хапае дагэтуль на сайтах СМІ і ў групах сацыяльных сетак узаемадзеяння з карыстальнікамі ў дыялогавым рэжыме.

Характарызуючы вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці рэдакцый Магілёўшчыны, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама паведаміла, што за 2018 год з прыбыткам спрацавала 19 з 25. Уласныя даходы склалі больш за Br8 млн., што на 9% перавысіла ўзровень 2017 года. У 2 разы ўзрасла выручка ад размяшчэння рэкламы на сайтах газет.

Штогод растуць аб’ёмы вытворчасці і продажаў прамысловай прадукцыі Магілёўскай абласной узбуйненай друкарні імя Спірыдона Собаля. Прыбытак ад яе рэалізацыі павялічыўся на 22%, а рэнтабельнасць продажаў дасягнула 16,2%. На мерапрыемствы па мадэрнізацыі дзеючага і ўкараненні новага абсталявання ў 2018 годзе прадпрыемства накіравала Br273 тыс. Набытыя дзве друкаваныя ролевыя машыны. Зараз праводзяцца праектныя працы для наступнай рэканструкцыі часткі будынка і мантажу набытага абсталявання.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

14.02.2019 - 11:34 | Магілёўская вобласць адзначае 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Магілёўская вобласць адзначае 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Стартам святкаванняў памятнай даты стала дваццаць першая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, якая адбылася 8 лютага на базе прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага ў Буйнічах.

13.02.2019 - 10:59 | У Магілёве 15 лютага адбудзецца пасяджэнне Сумеснага Прэзідыума цэнтральных саветаў ДТСААФ Беларусі і Расіі

У Магілёве 15 лютага адбудзецца пасяджэнне Сумеснага Прэзідыума цэнтральных саветаў ДТСААФ Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 у канферэнц-зале гасцініцы «Турыст».

12.02.2019 - 21:46 | На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе накіравана больш за Br24 млн.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе накіравана больш за Br24 млн. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама яго начальнік Аляксандр Жылін, перадае карэспандэнт сайта.

12.02.2019 - 17:00 | Аб прыярытэтах рэгіянальнай сацыяльнай палітыкі ішла гаворка на пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама

Аб прыярытэтах рэгіянальнай сацыяльнай палітыкі ішла размова на пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, якое адбылося сёння ў канферэнц-зале абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі, перадае карэспандэнт сайта.

11.02.2019 - 09:36 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 лютага кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 лютага кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.