У Быхаўскім раёне стварылі турыстычны веламаршрут, які прывяжуць да мабільнага дадатку. Любы немясцовы турыст зможа свабодна падарожнічаць па раёне без суправаджэння гіда, расказаў дырэктар Фонду развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна Раман Мельнікаў.
Праект па развіцці веларуху ў Быхаўскім раёне пачаўся з вясны. Ініцыятыву падтрымалі мінчане: веласіпеднае таварыства і Цэнтр экалагічных рашэнняў. Адзін з напрамкаў – гэта канцэпцыя веласіпеднай сеткі Быхава. Усё для таго, каб зрабіць гарадскую мабільнасць зручнай і бяспечнай як для веласіпедзістаў, так і для пешаходаў і кіроўцаў аўтатранспарту.
Другі напрамак праекта – стварэнне сельскага веласіпеднага турмашруту. «Ён мае форму кальца. Для зручнасці: прыехаў у адну кропку, пакінуў машыну, праехаў на ровары па крузе і вярнуўся дадому. Працягласць гэтага веламаршруту – 95 км. Шмат славутасцей па дарозе, аграсядзібы, маляўнічыя месцы», – расказаў Раман Мельнікаў.
Каля кожнага аб’екта маршруту з’явяцца інфармацыйныя стэнды з апісаннем. Іх плануюць устанавіць да канца цяперашняй восені. Акрамя таго, у межах праекта ствараюць велатрэк для спецыяльнага мабільнага дадатку. «Любы велатурыст, які прыязджае, можа ад першай адпраўной кропкі адсканаваць QR-код – і ў тэлефоне будзе пракладзены маршрут. Ён можа спакойна ехаць, не баючыся, што дзесьці заблудзіцца. Гэта мы павінны зрабіць да канца лістапада. І зіму будзем гэты маршрут «піярыць», каб вясной першыя велатурысты ў нас былі» – падзяліўся планамі Раман Мельнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 09:46
Цёплы верасень на руку аграрыям: у Магілёўскай вобласці ідзе ўборка агародніннага ўраджаю
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа