У 2019 годзе на дарогах рэгіёна з удзелам пешаходаў адбылося 89 дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Нягледзячы на адзіны дарожны закон, пешаходы і кіроўцы пастаянна не аразумеюць адзін аднаго на дарозе, – падкрэслілі суразмоўцы. – Няўважлівасць, бескультур’е і нахабства часта становяцца прычынай аварый з наступствамі».
ДАІ настойліва рэкамендуе пешаходам быць асцярожнымі: сачыць за дарожным рухам. Пры пераходзе вуліцы нават на зялёнае святло святлафора спачатку паглядзець налева, а затым направа. «Калі вы пераходзіце дарогу з інтэнсіўным рухам, для бяспекі варта пераключыць усю ўвагу на яе і адкласці размову па тэлефоне, адцягнуцца ад праслухоўвання музыкі падчас перасячэння праезджай часткі. У вячэрні час не забываць аб выкарыстанні флікераў», – адзначылі спецыялісты Дзяржаўтаінспекцыі.
Увосень святлоадбівальныя элементы становяцца асабліва патрэбнымі і актуальнымі. Пахмурнасць дзён і ранняе змярканне зніжаюць бачнасць на дарозе. Пазначыўшы сябе святлоадбівальнікам, пешаход становіцца больш прыкметным.
У цёмны час сутак кіроўцам таксама варта праяўляць павышаную ўвагу на загарадных дарогах, а таксама ў тых месцах, дзе праезджая частка не асветленая. Пешаход, апрануты ў цёмную вопратку, раніцай, вечарам і ноччу практычна не бачны. Імгненна аўтамабіль не спыняецца – пра гэта заўсёды варта памятаць.
Суразмоўцы звярнулі ўвагу, што на пешаходным пераходзе менавіта пешаход мае пераважнае права на рух. Пры пад’ездзе да «зебры» кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці спыніцца і саступіць дарогу пешаходам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў