У панядзелак, 18 студзеня, у абласным цэнтры творчасці адбудуцца 2-і і 3-і адборачныя этапы адукацыйнай змены Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па тэхнічным кірунку Сяргей Дарасевіч.
Як растлумачыў суразмоўца, адукацыйная змена Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка праводзіцца па трох напрамках – зялёная хімія, робататэхніка, інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі. Да ўдзелу ў ёй запрашаліся юнакі і дзяўчаты з 9 па 11 клас.
«Адбор удзельнікаў праводзіцца экспертнай радай дзіцячага тэхнапарка ў тры этапы, – падзяліўся Сяргей Дарасевіч. – Першы прайшоў у дыстанцыйнай форме. Удзельнікі дэманстравалі даследчы праект. Другі і трэці этапы адбудуцца вочна. Падчас другога навучэнцы выканаюць тэставыя заданні на вызначэнне ўзроўню тэхнічнага, аналітычнага і прасторавага мыслення. Трэці этап прадставіць сабой гутаркі з кандыдатамі, якія паспяхова прайшлі другі этап».
Дарэчы, мэтай працы змены з’яўляецца падтрымка адораных навучэнцаў, развіццё ў іх цікавасці да навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама імкнення да асабістых навуковых дасягненняў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў